Зварот сакратарыята ТБМ

Паважаныя сябры і прыхільнікі беларускага слова!

У выніку нашых шматгадовых намаганняў у ліпені гэтага года быў прыняты закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, у якім у артыкуле 18 замацавана права грамадзян атрымаць адказ на мове звароту.

Такім чынам, мы з вамі можам значна пашырыць ужыванне беларускай мовы сярод чынавенства розных узроўняў. У сувязі з гэтым заклікаем вас звяртацца ва ўсе дзяржаўныя інстанцыі толькі па-беларуску. Гэта будзе спрыяць пашырэнню нашай мовы ў дзяржаўных структурах.

Прыняты на паседжанні Сакратарыята ТБМ
30 жніўня 2011 года