• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.03.2023 | Гісторыя

Восем месцаў Мінска, якія звязаны з гісторыяй БНР (+фота)

Пяць гадоў таму ў гэтыя дні мы ўжо актыўна рыхтаваліся да святочнага канцэрта ля Опернага ў гонар #БНР100, а за цішотку з «Пагоняй» яшчэ не збівалі і не кідалі за краты. Сёлета годна ўшанаваць памяць заснавальнікаў БНР наўрад ці атрымаецца ў Беларусі, піша «Новы час».

Таму прапануем разам з намі ўспомніць найбольш вядомыя месцы ў Мінску, звязаныя з гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі.

_belarus_minsk_bnr_dom_volina_fota_novy_czas__2__logo.jpeg


«Дом Воліна»

З 25 лютага 1918 года тут працавала Беларускае народнае прадстаўніцтва на чале з Раманам Скірмунтам. 12 красавіка 1918 года выканаўчы камітэт «Менскага беларускага прадстаўніцтва» кааптаваны ў склад Рады БНР.





«Дом Маліна»

З 19 сакавіка 1918 года Народны сакратарыят БНР арандаваў пакоі на 3-м паверсе ў сялянскага банка. 24 сакавіка 1918 года ў кабінеце старшыні Народнага сакратарыята Язэпа Варонкі пачалося пасяджэнне Рады БНР, якое закончылася 25 сакавіка прыняццем Трэцяй Устаўнай граматы, што абвясціла Беларусь вольнай і незалежнай дзяржавай.

 

«Дом губернатара»

У будынку колішняга Дома губернатара з 1917 года адбываліся пасяджэнні Вялікай беларускай рады. З 20 лютага 1918 года ў будынку размяшчаўся Народны сакратарыят БНР на чале з Язэпам Варонкам. Тут была прынятая Першая Устаўная грамата БНР. На сённяшні дзень былы дом губернатара моцна перабудаваны, там месціцца Рэспубліканскі музычны каледж.

 
«Друкарня Якава Грынблата»

Былая вуліца Губернатарская, 32, побач з паштамтам. Менавіта тут улады БНР друкавалі амаль усе свае дакументы, у тым ліку і Устаўныя граматы (Трэцяя, прынятая 25 сакавіка, абвяшчала дзяржаўную незалежнасць). Дом захаваўся, але быў перабудаваны ў пасляваенны час.



«Гарадскі тэатр»

У будынку Гарадскога тэатра (цяпер Тэатр імя Янкі Купалы) 18 — 31 снежня 1917 года адбыўся Першы Усебеларускі з’езд. Яго вынікам стала абранне Рады Усебеларускага з’езду, якая пазней абвясціла БНР.

 
Магіла Янкі Купалы

3 жніўня 1918 года паэт Янка Луцэвіч (Янка Купала) быў афіцыйна накіраваны ўрадам БНР у Смаленск. Атрымаў пасведчанне грамадзяніна Беларускай Народнай Рэспублікі за № 1042. Купала пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. Там жа пахавана і маці паэта.





Магілы Вацлава Іваноўскага і Яна Баляслава Луцкевіча

Вацлаў Іваноўскі — міністр асветы БНР ва ўрадзе Луцкевіча. Магіла месціцца леваруч па галоўнай алеі ў бок касцёла на Кальварыйскіх могілках. За некалькі крокаў ад яе знаходзіцца і магіла Яна Баляслава Луцкевіча — бацькі Антона і Івана Луцкевічаў.








Курапаты. Месца расстрэлу рэпрэсаваных беларусаў у 1937 — 1941 гадах

Сярод дзеячаў БНР у Мінску былі расстраляны Палута Бадунова, Кастусь Езавітаў, Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі і іншыя.







Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Калі дарослы чалавек, юрыст, эмігруе ў чужую краіну, з цалкам іншай сістэмай права, мовы якой не ведае — у яго...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву

Сезон збору ўраджаю шпарка ідзе да завяршэння, аднак сезон лясных грыбоў у самым разгары. У апошнія дні верасня...

valiancina_shauchenka
Музыка

Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент

У новым выпуску рубрыкі «Гітара Мулявіна» паразважаем пра ўстойлівыя вобразы вадзянікоў, лесавікоў і русалак, бо два...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

«Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі

Савет міністраў абнавіў патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Усе папраўкі ўвайшлі...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам

Афіша

  • 23.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 23.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 23.09 — 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі
  • 23.09Багач святкуюць у Дукоры
  • 23.09Вераснёўскі фэст у Жылічах

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адкрыўся ў Варшаве. Чым запомніўся першы дзень
    • У Беластоку адкрылася Школа традыцыйнага строю Кацярыны Ваданосавай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип