Кожны дзень з 29 траўня па 2 чэрвеня ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” для дзяцей любога ўзросту праходзіць “Зялёны тыдзень”.
З 14.00 да 18.00 наведвальнікі фестывалю не абмінуць :
– разнастайныя воркшопы: што атрымаецца са звычайнай шкарпэткі і як зрабіць брошку з паламанай цацкі
– навучальныя гульні: як паводзіць сябе лёд і ці хутка расце трава ў гаршчку
– новае жыццё рэчаў: як вярнуць прывабнасць старым джынсам
– маляванне гарбатай: чым можа скончыцца гарбатная цырымонія
– карысная творчасць: эка-торбы
– модная тэндэнцыя
– стварэнне мультфільма: зробім разам анімацыйнае кіно
– экскурсія па кнігарні: дзе жыве кніга
– летні новы год: не толькі елкі хочуць быць упрыгожанымі
– чароўны фургончык: энэргазберагальныя эксперыменты
– музыка па-даросламу: паспрабуем сябе на барабанах ды за ды-джэйскім пультам Drum Ecstasy і Prokop Jnr
– мапа Зяленага Горада: ці падобна на Мінск
– новыя сябры, добры настрой, усмешкі
Праграма фестывалю ажыццяўляецца пры дапамозе ГА”Экадом” і Цэнтра экалагічных рашэнняў.
Расклад мерапрыемстваў:
Аўторак – 29.05.2012
14.00-14.40 Гарбатная цырымонія па-ангельску: зведаем з чым п’е гарбату англійская каралева, зробім упрыгожанні для сапраўдных ледзі і джэнтэльменаў і памалюем гарбатай (Бар Ў)
14.40-15.00 Садовы практыкум: МК ад “Экадом” – што расце хутчэй за усе (Галерэя Ў)
15.00-15.30 Другое жыцце адзінокай шкарпэткі : МК ад Наталлі Гарачай – як стварыць цуд сваімі рукамі (Галерэя Ў)
15.30-16.00 Маляванне крэйдай – Акеан на асфальце : МК ад Соф’і Садоўскай (Пляцоўка ля галерэі Ў)
16.00-17.40 Эка-торбы: модная тэндэнцыя – зробім асабісты дызайн для практычнай рэчы (Галерэя Ў)
16.40-17.10 Сустрэча з мастаком Базылём – як рабіць анімацыйнае кіно.
Частка 1: Пагружэнне (Галерэя Ў ці, пры добрым надвор’і, пляцоўка ля галерэі Ў)
17.10-18.00 Паказ мульфільмаў на экалагічную тэматыку ад “Экадом”
Пазнавальныя гульні, цікавыя гісторыі і новыя сябры!
Чакаем дзяцей на першым дні Зялёнага тыдня!
Увага: некаторыя майстра-класы платныя.
Серада – 30.05.2012
14.00-14.30 Майстраванне з пробак: МК ад Наталлі Гарачай (бар Ў)
14.30- 15.00 Размалюем эка-торбу па сваім дызайне: МК ад
“Экадом”(паўтор ад 29.05)
15.00-15.30 Экалагічныя гульні ад “Экадом” (галерэя Ў)
15.30-16.00 Эка-арт: створым скульптуры са смецця і навучымся яго
сартыроўцы (галерэя Ў)
15.30-16.00 Каляровая мазаіка: МК ад “Экадом” (галерэя Ў)
16.30-17.00 Пачнем ствараць мультфільм разам з мастаком Базылем.
Частка 2: Спробы (галерэя Ў)
17.00-17.30 Зялёны горад: працягваем запаўняць мапу Мінска персанажамі і колерамі (галерэя Ў)
17.30-18.00 Зробім паштоўкі разам з кіраўніком студыі “Востраў” Юрыем Івановым (галерэя Ў)
Чакаем дзяцей на другім дні Зялёнага тыдня!
чацвер – 31.05.2012
14.00-14.30 Гарбатная цырымонія па-кітайску: зведаем сапраўдныя правілы піцця гарбаты па старажытнай традыцыі (бар Ў) МК платны – 10 000 руб.
14.30-15.00 Каляровая мазаіка: з чаго можна скласці цікавы малюнак ці арнамент (МК ад “Экадом”)
15.00-15.30 Маляванка ад Юрыя Іванова -робім вакацыйныя паштоўкі (галерэя Ў) МК платны – 5 000 руб.
15.30-16.00 Эка-торбы: магчымасць зрабіць каляровую карысную рэч. МК праводзіць “Экадом” (галерэя Ў) МК платны – 20 000 руб.
16.00-16.30 Вернем жыццё старым рэчам: упрыгожанне джынсаў і футболак прыгожымі прынтамі і гузкамі (галерэя Ў) МК ад Наталлі Гарачай
16.30-17.00 Анімацыя з мастаком Базылем. Частка 3: Працяг (галерэя Ў і пляцоўка побач з галерэяй)
17.00-17.30 Роспіс камянеў (галерэя Ў) МК ад Соф’і Садоўскай
17.30-18.00 Музыкальны гурт “Тры панды і луна”
1.06
14.00-14.30 Гарбатная цырымонія па-беларуску (духмяны збор з малінавым варэннем і адмысловыя гульні). Кошт удзелу – 10.000 ( бар Ў)
14.30-15.00 Эка-торбы: магчымасць зрабіць малюнак па уласным дызайне .Кошт удзелу – 20.000 (галерэя Ў)
15.00-15.30 Гульні ад Цэнтра экалагічных рашэнняў (галерэя Ў)
15.30-16.00 Прэзентацыя мультфільма ад мастака Базыля
16.00-16.30 Картонны лабірынт
16.30-17.00 Экскурсія па кнігарні “Дзе жыве кніга”, маляванка ад мастачкі Васілісы Палянінай-Календа (кнігарня ЛогвінаЎ)
17.00-17.30 Дыскатэка ад Prokop Jnr , МК па пераўтварэнню старых рэчаў у новыя ад Наталлі Гарачай (галерэя Ў)
17.30-18.00 Дыскатэка ад Prokop Jnr
2.06
14.00-14.30 Вяселае ежабудаванне (бар Ў)
14.30-15.00 Гульні ад Цэнтра экалагічных рашэнняў (галерэя Ў)
15.00-15.30 Эка-торбы (галерэя Ў), прэзентацыя анімацыйнага кіно” Круговорот говна в природе”
15.30-16.00 Перапрацоўка старых рэчаў у новыя- робім упрыгожанні са старых цацак і вяртаем жыцце паношаным джынсам (галерэя Ў)
16.00-16.30 Гірлянды для свята. МК ад Наталлі Гарачай
16.30-17.00 Летні новы год (пляцоўка побач з галерэяй)
17.00-17.30 Гурт Drum Ecstasy з “ударным”МК , воркшоп ад мастака Cowek (галерэя Ў)
17.30-18.00 Дыскатэка Drum Ecstasy
Мiнск, пр-т Незалежнасцi 37а
11.00 – 22.00 будні
12.00 – 22.00 выходныя