Віцебшчына

Запрашаем на вандроўку “Да Янкі Купалы і Тамаша Зана” 20 лістапада

Чарговае падарожжа МГА “Гісторыка” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Шчыра запрашаем у нядзелю, 20 лістапада, “Да Янкі Купалы і Тамаша Зана” разам з вядомым краязнаўцам і гісторыкам Міколам Піваварам! Акрамя мясцінаў Янкі Купалы вандроўнікі пабачаць замкі і замчышчы ў Друцку, Копысі, Оршы, Смалянах), даведаюцца, якім жа быў Віцебск у ХІІ стагоддзі, а таксама наведаюць магілу Тамаша Зана, “Друцкія палі”, дзе збіралася войска ВКЛ падчас вайны, былую мяжу Рэчы Паспалітай...

17.11.2011

Вандроўка ў сэрца віцебскага паазер’я 15 траўня

15 траўня 50 цікаўных і закаханых у свой край вандроўнікаў з Віцебска праверылі, ці праўда сэрца віцебскага паазер’я знаходзіцца на Вушаччыне. Падчас вандроўкі акрамя вялікай колькасці азёраў яны яшчэ пабачылі 3 сядзібна-паркавых комплексы: у вёсцы Арэхаўна, Чарапоўшчына і г.п. Обаль, пабывалі ў трох мемарыялах: у в. Мікалаёва, Паперына і Гомель, а таксама касцёл св. Веранікі ў в.Селішча і касцёл Святога Духа ў в. Ула і царкву Святога Духа і беларускі Стоўнхэндж у в. Бікульнічы ля возера Янава...

19.05.2011

Круглы стол “Касцёл і Віцебшчына

У межах грамадскай кампанiі “Будзьма Беларусамi!” 23 снежня ладзіцца круглы стол па праблемах захавання рыма-каталiцкай гiсторыка-культурнай спадчыны. Мерапрыемства адбудзецца ў курыi Вiцебскай дыяцэзii беларускага рыма-каталiцкага касцёлу, пры непасрэдным удзеле ксяндза-бiскупа эксэленцыi Уладзiслава Блiна. У працы круглага стала возьме ўдзел старшыня Таварыства аховы помнiкаў Антон Астаповiч, старшыня архiтэктурнай секцыi ц Уладзiмiр Папруга, клер Вiцебскай дыяцэзii, а таксама супрацоўнiкi курыi...

21.12.2010

17 ліпеня Змітра Вайцюшкевіча зноў вітае Аршаншчына

17.30 – канцэрт у клубе аграгарадка Міцькаўшчына 19.00 – клуб сяла Крапіўна Імпрэзы адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 36407

12.07.2010

Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Андрэй Шышко

Здымак Андрэя Шышка, дасланы на фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Намінацыя “Краіна Беларусь”. Ляснове возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. 445

08.11.2008

Зміцер Вайцюшкевіч працягвае канцэрты па Аршаншчыне

7 ліпеня адбудуцца два канцэрты: 17.30 – Дом культуры в. Юрцава; А 19-й завітае ў ДК в. Дубніцы Сольныя канцэрты адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 36203

06.07.2010

Да вытокаў Бярэзіны, або Таямніцы Віцебшчыны. 50 здымкаў з вандроўкі

Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 5-6 чэрвеня 2010 г. зладзіла двухдзённую вандроўку па Лагойшчыне і цэнтральнай Віцебшчыне. Падчас падарожжа мы наведалі Бярэзінскі біясферны запаведнік, музеі Янкі Купалы і Змітрака Бядулі, пабачылі вытокі Бярэзіны і непаўторныя краявіды Віцебскага Паазер’я, а таксама шэраг помнікаў архітэктуры і гісторыі ў самых розных гарадах, мястэчках і вёсках нашай такой не спазнанай яшчэ Беларусі. Тэкст цалкам + шмат фотаў...

24.06.2010

Апошнія канцэрты Вайцюшкевіча

Апошнія ў чэрвені сольныя выступы Змітра Вайцюшкевіча адбудуцца ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці 23 і 26 чэрвеня. 23 чэрвеня артыст выступіць у ДК аграгарадкоў «Зубава» і «Зубрэвічы». А 16-й гадзіне распачнецца канцэрт у ДК аграгарадка «Зубрэвічы» і а 18-й — у ДК аграгарадка «Зубава». Уваход вольны. 26 чэрвеня Зміцер Вайцюшкевіч возьме ўдзел у вечарыне «Свята паэзіі», якая распачнецца аб 11-й у Ляўках у доме-музеі Я.Купалы. Менавіта ў гэтым доме Янка Купала (Іван Луцэвіч) жыў з 1937 па 1941...

18.06.2010

Зміцер Вайцюшкевіч: «Такіх крыкаў “Млын” яшчэ не чуў!»

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з шэрагам сольных канцэртаў па Віцебскай вобласці 16 чэрвеня. Гэтым разам канцэрты прайшлі ў Оршы, Багушэўску і м.Сянно Багушэўскага раёну. Зміцер Вайцюшкевіч: «Традыцыйна з’едзіў. У Сянне на канцэрт прыйшлі работнікі культуры, якіх спецыяльна для майго выступу вызвалілі ад працы раней. Мне давялося за гадзіну апавесці ўсё сваё жыццё, бо людзі прыйшлі на канцэрт абаслютна незнаёмага ім чалавека. Сагрэліся, адпачылі. І я гэтаму рады. У музей “Млын”, што ў Оршы, прыйшлі...

17.06.2010

Зміцер Вайцюшкевіч пункт за пунктам паглынае выступамі Беларусь

Зміцер Вайцюшкевіч наведае з сольнымі выступамі Віцебшчыну 16 чэрвеня. А 12-й артыст распачне сольны канцэрт у краязнаўчым музеі г.Орша. Музей знаходзіцца па адрасе: Уваход вольны. А 16-й выступ адбудзецца ў музычнай школе г.Сянно. А 18-й сольны выступ Змітра мае адбыцца ў ДК г.п.Багушэўска Сенненскага раёну. Канцэрты ладзяцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 34907

10.06.2010
9 10 11
13