Горадня

Гродзенская моладзь прапануе зладзіць у горадзе фестываль графіці

Пятай культурнай сталіцай Беларусі стане Гродна. Афіцыйнае наданне гораду новага статусу прызначана на 18 студзеня .  Рэгіянальныя ўлады распрацавалі план прыкладна з трохсот мерапрыемстваў. Яго павінны зацвердзіць у бліжэйшыя дні. У кожным месяцы будзе ладзіцца адна цэнтральная культурная падзея і ішныя меншага маштабу. Намеснік старшыні галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі расказаў, што плануецца правесці святы, якіх...

07.01.2014

У Горадні паўстане электронны музей вуснай гісторыі

Яго створаць у межах міжнароднай праграмы транспамежнай супрацы “Латвія — Літва — Беларусь”. Паводле словаў кіраўніка праекта, загадчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы Сяргея Піваварчыка, у музеі будуць знаходзіцца звесткі па гісторыі другой паловы ХХ стагоддзя, якія збяруць студэнты і выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму разам з партнёрамі з Даўгаўпілскага ўніверсітэта і Латвійскага цэнтра прасоўвання інавацый і развіцця...

06.01.2014

Саветызацыя Гародні ў 1920-м

Гэта быў час, калі слова ператвараліся ў смяротную зброю, а дзяржаўнай мяжой паміж краінамі станавілася лінія фронта. Ужо больш за год ішла вайна паміж Савецкай Расіяй i ўваскрэслай з небыцця пасля стагоддзя іншаземнай няволі Польшчай. Яшчэ вясной 1920 года здавалася, што бальшавікі, нібы тыя непрадбачлівыя нашчадкі, разам з Вільняй, Менскам, Кіевам назаўсёды страцілі набытак дому Раманавых. У Варшаве гралі святочныя аркестры, спраўляючы перамогу над ворагам, i нават у жудасным сне Кіраўнік Польскай...

23.12.2013

Грамадскія дні Святога Губерта закрываў канцэрт Вольскага

... досыць цяжкая дарога і кепскае надвор’е, таму мы ледзь не спазніліся на канцэрт. Амаль адразу нам давялося выходзіць на імправізаваную сцэну. Горадня — яна заўсёды класная. Мы яе любім — любім старыя гарады. Таксама любім і не старыя кшталту Нью-Ёрка. Нам бы хацелася наведваць горад ...

09.12.2013

На дамах Горадні з’явяцца імёны вядомых гарадзенцаў

Шыльды на дамах у цэнтры горада ўсталююць па выніках рашэння, прынятага падчас паседжання рады па справах культуры, створанай у гарадзенскім аблвыканкаме. “Рада была створаная яшчэ летам гэтага года, — кажа яе сябра Віктар Саяпін, гарадзенскі краязнаўца. — У яе кампетэнцыю ўваходзяць пытанні, звязаныя з развіццём культуры ва ўсёй Гарадзенскай вобласці. Адным з першых пытанняў, узнятых на паседжанні, стала пытанне ўшанавання знішчаных храмаў горада і памяці вядомых гарадзенцаў”. “Вядомыя гарадзенцы...

09.12.2013

Па-над Нёманам загучаў Немэн

8 снежня ў Гродне адбыліся дзве вартыя ўвагі падзеі. Землякі Чэслава Немэна здолелі ўбачыць яго ўнікальныя фота, зробленыя жонкай Малгажатай, і пачуць голас дачкі Наталлі. Але, мабыць, яшчэ больш важная падзея адбылася ў жыцці гэтых членаў сям’і знакамітага музыканта. Канцэрт і выстава прайшлі ў сценах ці не самай прэстыжнай пляцоўкі горада – Гродзенскага абласнога драмтэатра, літаральна з ганку якога адкрываецца прыгожы від на Нёман. Менавіта велічная рака спарадзіла вядомы на ўвесь свет псеўданім...

09.12.2013

Старшыня Саюза польскіх мастакоў адзначыў свой юбілей двойчы

Станіслаў Кічко працягнуў святкаванне свайго 70-годдзя выставай “Тызенгаўз”. Гэта стала ўжо другім адзначэннем юбілею кіраўніка Саюза польскіх мастакоў у горадзе над Нёманам. Першае было ў ліпені, калі ў гарадзенскую галерэю “Крыга” прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Гэтым разам павіншаваць юбіляра прыйшлі святары розных канфесій, сябры незалежнага Саюза палякаў, гарадзенскія мастакі і мастацтвазнаўцы, а таксама шмат гарадзенцаў. Пра творы, прадстаўленыя на выставе, расказвае сам юбіляр: “Творы...

06.12.2013

110 год Наталлі Арсенневай

Гарадзенцы адзначылі 110-годдзе аўтаркі гімна “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай адмысловай імпрэзай і выданнем  кнігі пра творчасць паэткі. Аўтар кнігі Ала Петрушкевіч, даследчыца творчасці паэткі, адказала на пару пытанняў: – Хто для вас Наталля Арсеннева? – Наталлю Арсенневу зазвычай лічаць лідарам паэзіі беларускага замежжа. Гэта так, але гэта не толькі так. Сярэдзіна ХХ стагодддзя – назавіце хоць адну беларускую паэтку. Арсеннева і Геніюш – і ўсё. Па сутнасці – нікога...

25.11.2013

Харальная сінагога ў Гродне ў XIX ст.

Існуе даволі шмат даследаванняў, прысвечаных драўляным сінагогам, якія будаваліся на землях сучасных Беларусі, Літвы і Украіны ў XVII – XIX стагоддзях і якія амаль цалкам зніклі з краявідаў нашых мястэчак у гады Другой сусветнай вайны. Што ж тычыцца гарадской культавай архітэктуры беларускага габрэйства, і, у прыватнасці, гродзенскага, то тут сітуацыя выглядае процілегла. Яшчэ сёння ў нашым горадзе засталося даволі шмат будынкаў, так ці інакш звязаных з функцыянаваннем іўдзейскай рэлігійнай абшчыны...

22.11.2013
9 10 11
31