Віцебшчына

Таямніца закінутай сядзібы

Беларусь — край загадак і нечаканых адкрыццяў. Ці можна ўявіць, каб недзе ў вясковай глушы, забыты ўсімі, стаяў будынак, узведзены вядучым архітэктарам стылю Arts&Crafts (англійскага папярэдніка еўрапейскага мадэрну) Бэйлі Скотам? Але гэта неаспрэчны факт. (На выяве: Праект дома архітэктара сям’і Хлудзінскіх Макэя Х’ю Бэйлі Скота) Тэкст цалкам. 25949

29.01.2010

На Віцебшчыне злавілі экзатычную птушку марабу

Афрыканскага марабу падарылі віцебскаму заапарку не заможныя спонсары, а сяляне з вёскі Задуброў’е. Птушка ўсё лета жыла ля вёскі, сілкавалася падаллю з мясцовага скатамагільніка. Жыхары вёскі вырашылі, што гэта чорная чапля. Калі чапля чамусці не паляцела ў вырай разам з бусламі, яны занепакоіліся, а калі падмарозіла, злавілі яе і адправілі ў віцебскі заапарк. Там спецыялісты вызначылі, што гэта сапраўдны марабу! Адкуль ён у Віцебскім раёне, невядома. 23072

15.12.2009

Андрэй Мельнікаў – па выбітных месцах гісторыі

Канцэрт-сустрэча з бардам Андрэем Мельнікавым мае адбыцца ля вёскі Брылі Аршанскага раёну Віцебскай вобласці 4 жніўня. Месца выступу адметнае сваім размяшчэннем – гэта правы бераг Дняпра, дзе ў яго ўліваецца р. Крапівенка. Менавіта на гэтым месцы быў святочны канцэрт з нагоды Аршанскай бітвы ў 2007 годзе. Пачатак у 19.40. 13015

21.07.2009

Юрый Жыгамонт застаўся ў захапленні ад Цяпіна

Сустрэча з артыстам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам прайшла на радзіме Васіля Цяпінскага, у СШ в. Цяпіна Чашніцкага раёну Віцебскай вобласці 2 лістапада. Ю. Жыгамонт: “На сустрэчы прысутнічалі ўсе старэйшыя класы. Школа цалкам беларускамоўная. Усе дзеці хочуць быць падобнымі да Васіля Цяпінскага. Апавялі, што правільна ставіць націск на “я” ў яго прозвішчы. Пераважна мяне слухалі, чым задавалі пытанні. У самой школе ёсць музей, называецца “Беларуская хатка”. Павадзілі мяне па музеі, апавялі шмат гісторый...

03.11.2009

Юрый Жыгамонт: новыя гісторыі для новых школьнікаў

Чарговыя творчыя сустрэчы з артыстам і тэлевядучым “Новых падарожжаў дылетанта” на канале СТБ Юрыем Жыгамонтам маюць адбыцца 27 кастрычніка. Актор сустрэнецца ў 13.30 з навучэнцамі СШ № 1 (вул. Савецкая, 7) Чашнікаў Віцебскай вобласці 26 кастрычніка і ў 13.00 – са школьнікамі СШ № 2 (вул. Панчука, 3) Новалукомля Чашніцкага раёну 27 кастрычніка. Імпрэзы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 18492

23.10.2009

Запрашаем у вандроўку па гістарычных мясцінах Віцебскай вобласці

Лепель, касцёл Святога Казіміра сяр. ХІХ ст. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае ў сяброўскае падарожжа ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 1 лістапада па маршруце: 1. Лепель – касцёл Святога Казіміра сяр. ХІХ ст. – класіцызм, забудова цэнтру горада сяр. ХІХ – пач. ХХ ст., Лепельскае возера. 2. Губін – касцёл Святога Антонія 1714 г., стыль – барока. 3. Ула – касцёл св. Духа 1853 г. – класіцызм, царква Троіцкая 1896 г., замчышча XVI...

12.10.2009

Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Аляксей Алісевіч

На фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” у намінацыі “Краіна Беларусь” дасланыя здымкі: “Беларуская вёска (в. Шарыпіна у Віцебскай вобласці)”, “Прыгажосць беларускай прыроды ( Дзвіна ля вёскі Шарыпіна)”, “Кветка бульбы”. 1463

13.11.2008

Зміцер Вайцюшкевіч адкрыў новы сезон сваіх выступаў.

4 верасня Зміцер выступіць у раённым Доме культуры аграгарадка “Новы шлях” Мсціслаўскага раёну Магілёўскай вобласці. Выступ распачнецца ў 18.00. 6 верасня знакаміты спявак дасць канцэрт у ДК аграгарадка “Станіслава” Дубровінскага раёну Віцебскай вобласці. Канцэрт пачнецца ў 20.00. 7 верасня Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у школе мастацтваў г. Дуброўна Віцебскай вобласці ў 11.00. А ў 14.00 спевака можна будзе пачуць у педагагічным каледжы г. Горкі Магілёўскай вобласці. Выступы адбудуцца ў межах кампаніі...

02.09.2009

Дзень нараджэння Васіля Быкава адсвяткавалі на Віцебшчыне

На Віцебшчыне 19 чэрвеня адбыўся шэраг мерапрыемстваў з нагоды святкавання 85-годдзя з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. У гонар пісьменніка ў Віцебскім літаратурным музеі адкрылася выстава “Шляхам Васіля Быкава”. На ёй прадстаўленыя фотаздымкі пісьменніка, яго кнігі, а таксама карціны з Быкаўскіх пленэраў, зладжаных Саюзам беларускіх мастакоў. Адзначыць 85-годдзе з дня нараджэння Быкава сабраліся і сябры Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Памятныя мерапрыемствы прайшлі ў вёсцы...

22.06.2009

“Шляхта і фольк” Андрэя Мельнікава

Сольны канцэрт барда Андрэя Мельнікава пад назвай “Шляхта і фольк” адбудзецца 28 чэрвеня ў вёсцы Лебартава Віцебскага раёну Віцебскай вобласці. Канцэрт будзе ладзіцца на адкрытым паветры побач з палатачным лагерам вёскі. Пачатак у 21.00. 11766

16.06.2009
10 11 12
13