Гарадзенцам упершыню прадставілі пазлы-забаўкі беларускай вытворчасці
13 снежня гарадзенцы падчас дзвюх прэзентацый змаглі пазнаёміцца з беларускімі драўлянымі забаўкамі, зробленымі з бярозы. Першая сустрэча адбылася ў нядаўна адкрытай антыкавярні “Жывы час”, дзе маленькія гарадзенцы маглі памацаць і скласці драўляныя пазлы. Па словах Антона Янкоўскага, заснавальніка крамы-клуба “Кубік” і стваральніка гульні “Паўстанцы”, такія гульні зробленыя ў Гомелі і ўпершыню прыехалі да гарадзенцаў праз усю Беларусь “Мы прадставілі цэлую серыю калядных складанак: ёсць сабачкі...