Энтузіясты з Баранавіч размалявалі сцяну ў дзіцячым доме
Мастачка Ганна Ліцкевіч, яе сябры і выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу 31 кастрычніка намалявалі на сцяне казачны горад. Ірына Бірукова, маці дзіцячага дома сямейнага тыпу, пажадала зрабіць сцяну ў доме прыгожай. – Нягледзячы на тое, што ў гэтым доме мы жывём усяго каля года, сцяна ўжо абшарпалася, што не дзіўна, улічваючы колькасць дзяцей. Мы вырашылі не рабіць стандартны рамонт, а стварыць нешта незвычайнае, – адзначыла Ірына. Жадаючых зрабіць мару рэальнасцю Бірукова вырашыла пашукаць праз...