Гародня

На што яшчэ гатовыя гараджане, каб зрабіць Горадню сапраўднай культурнай сталіцай?

Афлайнавае ток-шоу “Зробім Горадню культурнай сталіцай разам!” правяла кампанія “Будзьма беларусамі!” 12 снежня. Ужо 18 студзеня горад урачыста атрымае статус культурнай сталіцы Беларусі – 2014. Горадня – пяты беларускі горад, які мае гонар і шанец паказаць унікальнасць сваёй культуры і багацце гістарычнай спадчыны ў межах гэтай акцыі. Гарадская адміністрацыя правяла вялікую працу, каб гэты статус атрымала менавіта Горадня, і мае намер зрабіць яе годнай і вартай такога высокага звання. Што можа прапанаваць...

15.12.2013

“Кірмаш праектаў” даехаў да Гародні разам з ток-шоў

Гародня – горад заўжды не такі, як усе. Вось і “ Кірмаш праектаў ”, што не першы раз ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, прайшоў ...

17.05.2013

“Чытанка” завітала ў Гародню

Прэзентацыя “Чытанкі для маленькіх” ад кампаніі “Будзьма беларусамі” пацешыла і разварушыла гарадзенскую аўдыторыю. “Чытанка для маленькіх” – гэта нешта большае за дзіцячую кніжку, нават якасна выдадзеную. Гэта, лічы, маленькі патаемны свет – з казкамі, калыханкамі і загадкамі, сабранымі пад адной вокладкай. Вось і прэзентацыя “Чытанкі” была зусім не падобная да звыклай прэзентацыі акадэмічнага ці мастацкага выдання, то бок не нагадвала “летаргічны сон”, што з дзецьмі недапушчальна. Аксана Спрынчан...

02.02.2015

Студэнты курсаў “Мова Нанова Гародня” вучыліся сакрэтам танных вандровак

... калі можна адправіцца ў падарожжа, маючы 100-300 еўра ў кішэні? Аб тым, як можна вандраваць танна, даведаліся наведвальнікі курсаў “Мова Нанова Гародня”, а падзяліўся сваім досведам з імі Віталь Нікановіч . Адно з галоўных пытанняў, якое стаіць перад кожным вандроўнікам – “Чаму я ...

22.01.2015

Вікінгі на выходных прызямліліся ў Гародні

Фэст раннесярэднявечнай культуры прайшоў на беразе Нёмана Уваходжанне ў горад скандынаўскіх судоў глядзелася эфектна. На карме першага грае дуда, па баках – круглыя шчыты з салярным арнаментам, каманда падымае і апускае вёслы ў такт. Падышоўшы да загадзя падрыхтаванай пляцоўкі, ваяры хутка спусціліся і пашыхтаваліся перад атрадам абаронцаў, які ўжо чакаў іх са зброяй у руках: “Слава Ўкраіне!” – “Героям слава!” – прывіталі гарадзенцы гасцей перад боем. У судаходным фестывалі “З варагаў у грэкі”...

29.09.2014

Гародня: з’явілася графіці, прысвечанае Вітаўту

Унікальны партрэт Вітаўта з’явіўся ў двары аднаго з гарадзенскіх навабудаў. Вышыня выявы, створанай мінскім аўтарам Вячаславам Selenam, — некалькі метраў. На яе пайшло каля 40 балонаў фарбы. Працы адбываюцца ў межах праекта Must Act – Must Art, які стартаваў у Гародні некалькі дзён таму. Замаляваныя будуць электрашчытавыя, пад’езды і сцены дамоў. — Вітаўт мае гістарычнае дачыненне да Гародні. Ён імкнуся, каб была сувязь з горадам. Раней я ў Баранавічах намаляваў князя Кейстута. Вітаўт — сын Кестута...

29.09.2014

Гародня: рыхтуецца партрэт гараджаніна з 1000 твараў

У Гародні рыхтуецца праект, у якім можа паўдзельнічаць любы гарадзенец. Зводны партрэт жыхароў горада, які стварае тройка маладых энтузіястаў. Андрэй Алёшын, Максім Шыркоў і Руслан Хілімончык, маладыя фатографы, рыхтуюць у Гародні выставу, якая носіць умоўную назву “Гараджанін”. Гэта зводны здымак гарадзенца, сабраны з твараў тысячы жыхароў горада. Рыхтуецца выстава ў мастацкай галерэі “У Майстра” і тут жа яна будзе дэманстравацца з 10 кастрычніка. Ад ідэях і творчым увасабленні праекта распавядае...

29.09.2014

Гародня: “Кажуць стагоддзі” пра 500-гадовую перамогу

У Гародні адбылася сустрэча, прысвечаная бітве пад Оршай. У зале польскага консульства сабралася амаль 50 гарадзенцаў,  каб паслухаць прэзентацыю беларускага нумару польскага гістарычнага часопіса “Mówią Wieki”. Глянцавае выданне з прыгожымі малюнкамі расказвае пра перамогу пад Оршай – перамогу 30-тысячнага войска Вялікага Княства і Кароны Польскай над 80-тысячным войскам Маскоўскай дзяржавы. Пра нумар расказвае Павал Мажэйка, каардынатар кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка”: “Самае...

17.09.2014

На Гарадзеншчыне ў хуткім часе паўстане заказнік “Нёманская Свіслач”

Заказнік – гэта водна-балотны комплекс агульнай плошчай каля пяці тысяч гектараў з прылеглымі землямі, які цягнецца ўздоўж рэчышча Свіслачы разам з вадасховішчам у вёсцы Карозічы і часткай вадасховішча, створанага ў месцы ўпадзення Свіслачы ў Нёман у Бераставіцкіх і Гродзенскім раёнах Гарадзеншчыны. Пра асаблівасці “Нёманскай Свіслачы” прадстаўнікі навуковых колаў, грамадскіх арганізацый, мясцовага кіраўніцтва размаўлялі на сустрэчы, што насіла назву “Нёманская Свіслач  – наша агульная каштоўнасць...

27.08.2014

Гародня: і адзін у полі ваяр

Больш за месяц аматары экстрэмальных гульняў Гарадзеншчыны маглі паказваць свае ўменні ў гульні пад назвай “Адзін у полі ваяр”. Яна праходзіла ў межах гарадзенскага праекта  і прыцягнула ўвагу каля 20 гульцоў-адзіночак. Пра гульню расказвае адзін з яе арганізатараў Раман “Тролер”: — З самага пачатку гульня задумвалася для таго, каб кожны гульец змог праверыць свае магчымасці. Разлік рабілі на доўгую працягласць, каб не перашкаджаць працы ці навучанню: колькі ўзроўняў прапаноўвалі прайсці, столькі...

26.08.2014
1 2 3
10