Орша

Зміцер Вайцюшкевіч: “За 3 гадзіны – радасць усяго жыцця”

... пабачыў кантрасты жыцця. Два выступы: адзін перад школьнікамі мястэчка Бобр Крупскага раёну Мінскай вобласці, другі – у доме састарэлых г.Орша Віцебскай вобласці – адбыліся 6 лютага. Шчырымі ўражаннямі падзяліўся Зміцер Вайцюшкевіч: За 3 гадзіны – радасць усяго жыцця. У мястэчку ...

08.02.2010

Алег Латышонак прэзентуе “Гісторыю Беларусі ад сярэдзіны XVII да пачатку XXI ст.”

Прэзентацыі новай кнігі Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVII да пачатку XXI ст.” адбудуцца ў шэрагу гарадоў Беларусі з 12 па 14 снежня. 12 снежня ў Гомелі прэзентацыя “Гісторыі Беларусі ад сярэдзіны XVII да пачатку XXI ст.” з удзелам Алега Латышонка плануецца ў 18.00 і пройдзе па адрасе: вул. Палеская, 52. 13 снежня Алег Латышонак сустрэнецца з чытачамі ў Магілёве. Сустрэча пройдзе ў Палацы культуры, які знаходзіцца па адрасе: пр. Пушкіна, 7, і распачнецца ў 14...

01.12.2009

Беларускіх літаратараў узнагародзілі медалямі партызанаў

Прэзентацыя календара “Канец словаў” прайшла ў Оршы Віцебскай вобласці 13 лістапада. Імпрэза ладзілася ў музеі Канстанціна Заслонава, якому хутка споўнілася б 100 гадоў. Арт-праект прадстаўлялі выдавец Ігар Логвінаў, пісьменнікі і перакладчыкі Андрэй Хадановіч, Марыйка Мартысевіч, Віталь Рыжкоў і Павал Касцюкевіч. На прэзентацыі сабралося каля 40 чалавек. Павал Касцюкевіч: “Калі мы толькі шукалі музей, то даведаліся, што ў Оршы іх два. Адзін імя Караткевіча, а другі імя Заслонава. Прычым мясцовыя...

16.11.2009

“Канец словаў” у Оршы

Прэзентацыя календара “Канец словаў” пройдзе 13 лістапада ў Оршы. Арт-праект прадставяць выдавец Ігар Логвінаў, пісьменнікі і перакладчыкі Андрэй Хадановіч, Марыйка Мартысевіч, Віталь Рыжкоў і Павел Касцюкевіч. Імпрэза пройдзе ў Музеі Канстанціна Заслонава (вул. Молакава, 9). Пачатак у 17.30. Мерапрыемства ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 20273

11.11.2009

Зміцер Вайцюшкевіч і WZ Orkiestra з новымі выступамі

... Магілёўскай вобласці ў 12.00 і ў ГДК Талочына Віцебскай вобласці ў 17.30. 8 кастрычніка канцэрт-сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам адбудзецца ў СШ гораду Орша Віцебскай вобласці. Пачатак у 12.00. Адрас удакладняецца. Канцэрты Змітра Вайцюшкевіча па Беларусі пройдуць у межах кампаніі “Будзьма ...

29.09.2009

Зміцер Бартосік: “Усе ў сад!”

Выступ Змітра Бартосіка на вялікай прыватнай сядзібе ў Оршы прайшоў 10 ліпеня. Прысутнічала каля 100 чалавек. Акрамя выступу Змітра ладзілася яшчэ фотавыстава, паказваліся перформансы. З зорак беларускай культуры таксама прысутнічаў Алесь Пушкін. Пра атмасферу кажа Зміцер Бартосік: “З прысутных гледачоў мала хто адзін аднаго ведаў, але лунала такая атмасфера прыязнасці, што ў нармальнай афіцыйнай цеснай залі такога ніколі б не адбылося! Карацей, усе ў сад!” Выступ Змітра Бартосіка ладзіўся ў межах...

13.07.2009

Новыя канцэрты Змітра Вайцюшкевіча

Зміцер Вайцюшкевіч выступіць з канцэртамі 12 і 13 чэрвеня. 12 чэрвеня адбудзецца канцэрт у Оршы, у актавай залі Аршанскага чыгуначнага дэпо. Пачатак у 12.30. У гэты ж дзень, 12 чэрвеня, у 16.00 спявак выступіць у цэнтры культуры мястэчка Арэхаўск Аршанскага раёну. 13 чэрвеня канцэрт Змітра Вайцюшкевіча адбудзецца ў санаторыі “Чонкі” побач з вёскай Чонкі Гомельскага раёну. Пачатак канцэрту у 16.00. Фота з сайта артыста todar.net 11521

09.06.2009
1
2