Горадня

Кавальская “Існасць”

17 кастрычніка ў гродзенскай галерэі “Крыга” адкрылася выстава двух кавалёў. Віктар Старухін і Алесь Панцялей прадставілі гарадзенцам свае творы з жалеза. Большасць твораў на выставе знаходзяцца ў прыватных калекцыях не толькі на Беларусі, але і па ўсім свеце. Хлопцы, што працуюць з жалезам, прэзентавалі выставу ў горадзе над Нёманам упершыню.“Чаму Існасць ? Таму што жалеза — яно нібыта жывое, і нам хацелася паказаць яго жыццё”, — кажа Віктар Старухін. На выставе — каля дзясятка розных твораў...

18.10.2011

Фестываль “Тры Шурупы” ў Горадні: 15 гадоў — не тэрмін (фотарэпартаж)

Штогадовае свята добрай музыкі прайшло ў Горадні 16 кастрычніка. Фантастычная чацвёрка Vinsent, Kaizen, Rolliks і Sciana разам з камандамі Гарадзенскай вобласці выступілі на фестывалі “Тры Шурупы” , статус якога даўно стаў культавым не толькі для рэгіёну, але і для ўсёй краіны. Удзень рок-угар-караван з Берасця даехаў да Горадні ў пашыраным складзе — дадаўся гурт Plum Bum . Менавіта героі ўчорашняга берасцейскага канцэрту сталі асноўнымі дзейнымі асобамі і фестывалю ў Горадні. Моцны гук, дзве...

17.10.2011

Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! едзе ў Гродна

Аргкамітэт Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы i камунікацыi AD.NAK! запрашае усіх рэкламістаў, якія працуюць у Гродне ці Гродзенскай вобласці, узяць удзел у праграме семінараў, прысвечанай вынікам сёлетняга Фестывалю і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі. Мерапрыемства разлічанае на спецыялістаў у галіне медыяў і камунікацыі, прадстаўнікоў рэкламных агенцтваў, дызайн-студый, СМІ, аддзелаў маркетынгу кампаній і прадпрыемстваў. Семінар адбудзецца 13 кастрычніка ў малой зале Гродзенскага...

10.10.2011

Аляксандр Памідораў у Горадні (фота)

Пранізлівым суботнім вечарам 8 кастрычніка ў малой гарадзенскай студыі “У Грэка” адбыліся выступы трох гуртоў. Распачаў сустрэчу Алесь Дзянісаў з “Кальяна”. Хрыплым голасам пасля мінскага выступу Алесь выканаў чатыры вядомыя гарадзенцам і не толькі песні: “Пойдзем, хлопцы, на вайну”, “Кранштат, “Радыеактыўны снег”, “Я веру!” Маленькая студыя “ У Грэка” стварала ўражанне нейкай хатняй сціснутай атмасферы. Аднак выступ Алеся Дзянісава нібы раскрыў гэтыя межы, і было ўражанне, што мы знаходзімся не...

10.10.2011

“Горад Святога Губерта” будзе выходзіць!

Пытанне далейшага выхаду гарадзенскага гістарычнага альманаха “Горад Святога Губерта” ўздымалася падчас прэзентацыі яго 5-га нумару. Прэзентацыя адбылася 24 жніўня ў Гародні. Кожны з гісторыкаў і краязнаўцаў выказваў спадзяванне на тое, што знойдуцца грошы на выхад гэтага гістарычнага альманаха і пытанні, што ўздымаюцца ў публікацыях на яго старонках, дойдуць да ўладаў гораду. Тэмай гэтага нумару, а дакладней, тэмай, што займае большую палову нумару, складае Каложская царква, праблема рэканструкцыі...

25.08.2011

Гародня: Каліноўскі — спрэчная асоба

Асобе Кастуся Каліноўскага і яго ролі ў жыцці ХІХ стагоддзя была прысвечаная сустрэча, што адбылася ў Гародні 28 чэрвеня. Гарадзенскія гісторыкі прэзентавалі зборнік “Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі”. Прафесар Смалянчук у сваёй прамове закрануў праблемы вывучэння гісторыі Кастуся Каліноўскага. “ Мы да сённяшняга дня не ведаем, дзе знаходзіцца магіла Каліноўскага, аднак 2 гады таму мы знайшлі перапіску віленчукоў, дзе можна ўбачыць імя “Канстанцін Каліноўскі”. У кнізе...

29.06.2011

Канцэрт “Троіцы” ў Горадні

Старажытныя сцены гарадзенскага тэатра лялек, пабудаваныя у 18-м стагоддзі, дапамаглі гарадзенцам адчуць увесь космас прэзентацыі гурта “Троіца”. Прэзентацыя новага альбому гурта адбылася ў горадзе над Нёманам 18-га траўня. Новы альбом “Зімачка” быў прадстаўлены гарадзенцам у першай частцы. “Не хадзі казак”, “Зімачка”, “Мар’я”, “Калыханка”, “Як з двара – двара” – гэта толькі маленькі кавалак выступу Івана Кірчука. Спевы-завыванні Кірчука раскрылі нешта несапраўднае, і стваралася ўражанне , што...

19.05.2011

Выстава Марэка Акраса ў Горадні: хай стыль маіх працаў акрэсліваюць нашчадкі

У прысутнасці мэраў Сопату і Гародні ў выставачнай залі па вуліцы Ажэшка адкрылася выстава польскага сучаснага мастака Марэка Акраса 11 траўня пад гукі квартэту сярэднявечнай музыкі. Сп. Марэк распавёў, што большасць працаў, прадстаўленых на выставе, гэта працы з апошніх некалькі год. “А дзяўчына, прадстаўленая на большасці працаў, гэта мая каханая, якая сама артыстка і яна не адмаўляецца ад таго,што я яе малюю на гэтых творах. Яна сама артыстка і за 15 год навучання прызвычаілася, што я яе малюю...

16.05.2011

Вялікая “местачковая” вандроўка па Гарадзеншчыне

Местачковая вандроўка – сказалі мы сабе на старце. Ці правінцыйная… Бо маршрут быў выбраны такі, каб завітаць у невялікія мястэчкі, але з вялікай гісторыяй і адметнымі архітэктурнымі помнікамі ды мясцінамі, якія яшчэ памятаюць слаўныя часы росквіту і такіх жа слаўных дзяцей зямлі Гарадзенскай. Такое гістарычна-пазнавальнае падарожжа было зладжана, каб не ездзіць далёка ды паказаць зацікаўленным, што і на малой Радзіме ёсць на што паглядзець і чым ганарыцца (калі ў вас яшчэ няма таго, чым можна ганарыцца...

12.05.2011

Як Яська з гарадзенскімі рыцарамі пасябраваў

30 красавіка 2011 г. на базе рыцарскага клуба “Гарадзенскі двузуб” у межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і пры падтрымцы МГА “Гісторыка” адбылася сустрэча гарадзенцаў з аўтарам дзіцячай казкі “Яська і конік ягоны Грыўка” Юрыем Усціновічам. Ва ўтульным памяшканні гарадзенскіх рыцараў, стылізаваным пад жытло заможнага шляхціца, аўтар кнігі расказаў наведнікам імпрэзы пра ідэю і гісторыю стварэння свайго твора, а яшчэ і пра тое, як гэта – выдаваць у Беларусі дзіцячыя кніжкі...

05.05.2011
19 20 21
31