Камунікат у Горадні: бібліятэка, якой няма нідзе!
Прэзентацыя ўнікальнай бібліятэкі http://kamunikat.org/ прайшла ў горадзе над Нёманам 28-га красавіка. Заснавальнік “Камунікату” і стваральнік і адміністратар Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Яраслаў Іванюк распавёў пра гісторыю стварэння гэтай самай вялікай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі. У першую чаргу, як зазначыў заснавальнік, гэта – “ 7 тысяч кніг, газет і часопісаў, шматлікія размовы пра культуру, літаратурныя перадачы, навінкі беларускага выдавецкага рынку ды on-line каталогі беларускіх...