Гародня: лужыцкія сербы спявалі пра барацьбу з фашызмам
Выступ гурта Berlinska Dróha ў межах туру па Польшчы і Беларусі адбыўся ў гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”. Сам гурт створаны тры гады таму двума ўдзельнікамі — Паўлам і Утай. Абодва музыкі — лужыцкія сербы, прадстаўнікі нацыянальнай меншасці Германіі, якія здаўна жывуць на ўсходзе краіны, захаваўшы сваю мову, традыцыі і музыку. Гарадзенцы падчас выступу гурта змаглі паслухаць песні на розныя тэмы. Барацьба з фашызмам, народныя напевы, згадкі пра душу лужыцкага серба і іншыя. Праз верагоднасць дажджу...