У Маладзечне стартаваў новы сезон бясплатных курсаў беларускай мовы “Мова нанова” (фота)
Першая пасля летніх канікул сустрэча адбылася 15 верасня ў канферэнц-зале бібліятэкі “Верасок”. Галоўнай тэмай стала лета, якое скончылася. Курсанты расказвалі аб сваім адпачынку, дзяліліся ўражаннямі: хто пабываў за мяжой, хто на лецішчы ці ў вёсцы. Ці многае забылі за лета, паказала “арфаграфічная хвіліна”. Вядучыя Настасся Роўда і Наталля Тур прапанавалі прысутным выканаць некалькі заданняў: дзе ўставіць патрэбную літару, дзе перакласці з рускай мовы. Потым усе разам правяралі...