Кастусь Герашчанка і Андрэй Плясанаў выступілі на Смалявіччыне
Канцэрт з удзелам барда, кіраўніка народнага вакальнага ансамблю “Plissa” Кастуся Герашчанкі і вядомага музыкі, лідэра гурту “P.L.A.N.” Андрэя Плясанава адбыўся ў 25 красавіка ў Доме культуры бройлернай птушкафабрыкі пасёлку Акцябрскі, што непадалёк ад Смалявічаў. Як адзначыў каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ігар Лялькоў, імпрэзу наведалі каля 30 чалавек рознага веку, сярод якіх былі як дзеці, так і людзі больш сталагу ўзросту. У выкананні Кастуся Герашчанкі прагучалі яго аўтарскія песні...