Смаргонь

Фестываль-кірмаш «Залессе запрашае сяброў» на Смаргоншчыне

... Маладэчна, а потым дызелем “Маладэчна-Гудагай” (адпраўляецца з Маладэчна ў 8-30); – на рэйсавых аўтобусах і “маршрутках”, якія ідуць праз Смаргонь. Далей – пытайцеся ў мясцовых жыхароў пра маёнтак Агінскага. Дадатковая інфармацыя і даведкі па тэл. 801592-92136 ці па мабільнаму: 8029-3786306....

04.08.2009

Міхась Скобла і Таццяна Матафонава наведалі Смаргоншчыну

Дзве сустрэчы на Смаргоншчыне ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” правялі 10 чэрвеня паэт Міхась Скобла і салістка Белдзяржфілармоніі Таццяна Матафонава. Першая сустрэча адбылася ў аграгарадку Жодзішкі ў летніку, які працуе на базе Жодзішкаўскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы. Прыгадвае Міхась Скобла : “На рэкламным плакаце кампаніі “Будзьма беларусамі!” змешчана больш за паўсотню знакавых выяваў з гісторыі Беларусі – ад Скарыны да слуцкіх паясоў. Мы зладзілі каманднае спаборніцтва пад умоўнай...

12.06.2009

Міхась Скобла і Таццяна Матафонава на Смаргоншчыне

Творчыя сустрэчы з паэтам Міхасём Скоблам і спявачкай, салісткай Белдзяржфілармоніі Таццянай Матафонавай адбудуцца 10 чэрвеня ў Смаргонскім раёне. У 15.00 распачнецца сустрэча ў дзіцячым летніку вёскі Жодзішкі. У 17.00 сустрэча з гасцямі адбудзецца ў касцёле вёскі Дубок. Мерапрыемствы пройдуць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 11482

08.06.2009

Помнік Багушэвічу ўсталююць у Смаргоні

Помнік аўтару «Дудкi беларускай» і «Смыка беларускага», аднаму з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу ўсталююць у Смаргоні. Такое рашэнне было прынятае ў межах падрыхтоўкі да Дня беларускага пісменства. Чатырохметровая фігура паэта з’явіцца ў гарадскім скверы каля гасцініцы. Францішак Багушэвіч мае самае непасрэднае дачыненне да Смаргоншчыны. Менавіта тут, у маёнтку Кушляны, ён правёў апошнія гады жыцця, з 1898 па 1900. У доме паэта зладжаны музей. 11376

05.06.2009

Зміцер Вайцюшкевіч працягвае сваё турнэ па Беларусі

У межах свайго агульнабеларускага турнэ, падтрыманага кампаніяй “Будзьма!”, цягам усяго красавіка Зміцер Вайцюшкевіч будзе выступаць з сольнымі канцэртамі ў шматлікіх гарадах і мястэчках Беларусі. 19 красавіка выступ Змітра Вайцюшкевіча адбудзецца ў Смаргонскім Каталіцкім Цэнтры Моладзі. Пачнецца імпрэза а 15.00. 20 красавіка – канцэрт спевака ў сярэдняй школе Залесся. Пачатак а 13.00. 24 красавіка адбудзецца сольны выступ Змітра Вайцюшкевіча ў Беларускім дзяржаўным універсітэте культуры і...

13.04.2009

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Смаргоні і Залессі

Спявак Зміцер Вайцюшкевіч 19 красавіка выступіў з канцэртам у Смаргоні. Канцэрт адбыўся ў касцёльнай школе і сабраў каля 100 чалавек. Падчас канцэрту Зміцер паказаў не толькі выдатнае валоданне беларускім словам і песней, але і ўменне наладжваць кантакт з публікай, якая з задавальненнем падтрымлівала словы песень спявака. 20 красавіка Зміцер Вайцюшкевіч наведаў Залессе, дзе выступіў перад вучнямі мясцовай школы. Рэпартаж Ягора Гарая з канцэрту ў Залессі: 9249

22.04.2009

У Смаргоні адкрылася выстава сакральнага жывапісу Пятра Сергіевіча

У Смаргонскім краязнаўчым музеі (Гарадзенская вобласць) з 20 студзеня працуе выстава твораў сакральнага жывапісу класіка беларускага выяўленчага мастацтва, заслужанага дзеяча мастацтва Літвы Пятра Сергіевіча (1900-1984). Тэкст цалкам . Адкрыццё экспазіцыі з прэзентацыяй дакументальнага фільму пра мастака адбудзецца 22 студзеня а 15.00. Выстава працягнецца да 9 лютага. Пра Пятра Сергіевіча . 5039

21.01.2009

“Вясновы джаз” Дар’і Ліс

Першы зборнік вершаў і апавяданняў з серыі “Гарадзенская Біліятэка” Дарь’і Ліс быў прэзентаваны ў Смаргоні 20 снежня. Невялікае памяшканне здолела змясціць у сябе гасцей са Смаргоні, Залесся, Мінску, Гародні і Вілейкі. “Ёсць такая прафесія – будзіць краіну”, – зазначыў праваабаронца Алесь Дзергачоў. Гэтым і займаецца Дар’я, чыя кніга, толькі пабачыўшы свет, з лёгкай рукі журналіста Паўла Мажэйкі атрымала назву народнай. “Я нарадзілася ў Залессі, дзе да чатырох гадоў мяне выхоўвала прабабуля...

20.12.2008

ARCHE ў Смаргоні

Прэзентацыя часопіса ARCHE і збору твораў ксяндза Адама Станкевіча “З Богам да Беларусі” адбылася 19 снежня ў Смаргоні ў рамках кампаніі “Будзьма!”. Галоўны рэдактар ARCHE Валер Булгакаў прэзентаваў мясцовай публіцы гадавую спадчыну рэдакцыі часопіса, а таксама кнігі з серыі “Кнігарня “Наша Ніва”. Пра перавыданне літаратурнай спадчыны айца Адама распавёў падчас мерапрыемства адзін з укладальнікаў збору “З Богам да Беларусі” гісторык Алесь Пашкевіч. У кнізе святар выступае ў якасці гісторыка, палітыка...

20.12.2008

Інтэлектуальныя вандроўкі працягваюцца

19 снежня а 19.00 у Смаргоні (вул. Чырвонаармейская, 24) у межах кампаніі “Будзьма!” адбудзецца прэзентацыя збору твораў Адама Станкевіча «З Богам да Беларусі». У імпрэзе прымуць удзел гісторык Алесь Пашкевіч, паэт Уладзімір Някляеў і рэдактар ARCHE Валер Булгакаў. Тэлефон для даведак: (Вэлком) 029-336-20-62 (Аляксандр). 3317

19.12.2008
1 2 3
4