Польшча

Фэстываль “Бардаўская восень” старуте ў Бельску-Падляшскім

Зміцер Вайцюшкевіч,  Зміцер Бартосік, Ілё энд Фрэндс, Алесь Кабзар і ўпершыню Юры Несцярэнка – гэта толькі некаторыя вядомыя прозвішчы, якія выступяць на ўжо 16 фэстывалі “Бардаўская восень”, які сёння стартуе ў Бельскім Доме культуры. Паводле арганізатара мерапрыемства Ігара Лукашука, сёлетні фэстываль працягнецца 3 дні і пачнецца з конкурснай часткі: – Журы ў нас знакамітае – гэта дырэктар Ліцэя з Беларускай мовай навучання  Андрэй Сцепанюк, Зміцер Вайцюшкевіч і Міхась Анемпадыстаў...

23.10.2009

Варшава: Сустрэча з С. Дубаўцом

23 кастрычніка БНП запрашае на прэзентацыю кніжкі Сяргея Дубаўца “Як?”. Пачатак а 18 гадзіне ў аўд. A, Collegium Civitas, XII паверх PKiN. 18002

20.10.2009

ХVІ Фэстываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні

ХVІ Фэстываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень 2009” пройдзе з 23 па 25 кастрычніка ў Польшчы. План мерапрыемстваў: 23 Кастрычніка /пятніца/ 18.00 – 21.00 Бельскі Дом Культуры Зьміцер Вайцюшкевіч Конкурсная частка Ilo & Friends 24 Кастрычніка /субота/ 14.00 – 15.30 Бельск Падляшскі. Ратуша Зьміцер Бартосік Босае Сонца 16.00 – 17.30 Ворля. Сінагога Юры Несьцярэнка Ilo & Friends 18.00 – 19.30 Гайнаўка. Беларускі Музей Алег Кабзар і Надзея...

19.10.2009

У Падляшскім ваяводстве беларуская мова прызнана афіцыйнай

Асобы статус беларуская мова набыла ў гміне (сельсавеце) Орля Бельскага павета Падляшскага ваяводства Польшчы (недалёка ад Белавежскай пушчы). У 2002 годзе у час перапісу насельніцтва каля 70-80 працэнтаў з 3300 жыхароў мікрарэгіёна назваліся беларусамі. Польскі Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове дазваляе ў мясцовасцях, дзе не менш за 20 працэнтаў грамадзян складаюць прадстаўнікі няпольскай нацыянальнасці, выкарыстоўваць у якасці дапаможнай мову мясцовага насельніцтва...

16.10.2009

“Беларуская Нацыянальная Памяць” ладзіць сустрэчы з Мельнікавым і Пазняком

У бліжэйшыя дні ў Варшаве адбудзецца некалькі мерапрыемстваў, якія арганізуе ініцыятыва “Беларуская Нацыянальная Памяць” . 17 кастрычніка ў 16.30 — канцэрт папулярнага беларускага барда Андрэя Мельнікава. 18 кастрычніка, на ўгодкі стварэння Беларускага Народнага Фронту, адбудзецца сустрэча з Зянонам Пазьняком, старшынём КХП-БНФ. Пачатак а 17.00. Абедзве сустрэчы адбудуцца Collegium Civitas, XII паверх PKiN (першая — у аўдыторыі В, другая — у аўдыторыі D). 17630

15.10.2009

Тэатр беларускай драматургіі на міжнародным фестывалі ў Любліне. Інтэрв’ю з Сяргеем Кавалёвым

У Любліне завяршыўся XIV міжнародны фестываль “Konfrontacje teatralne” (30.09 – 3.10). Сёлета ў праграме “Канфрантацый” браў удзел Тэатр беларускай драматургіі са спектаклем “Вяртанне Галадара”, пастаўленым паводле п’есы Сяргея Кавалёва. Рэжысёр спектакля – Кацярына Аверкава. Гісторыю стварэння п’есы апавядае драматург Сяргей Кавалёў: – Некалькі гадоў таму я перакладаў на беларускую мову п’есу Тадэвуша Ружэвіча “Адыход Галадара”, Валеры Анісенка ў 2005 годзе на замову “Тэатральных канфрантацый”...

14.10.2009

Дні Культуры Незалежнай Беларусі “Пакрава” 15 -18.10 Познань 2009

Дні Культуры Незалежнай Беларусі гэта шырокая прэзэнтацыя беларускай культуры, якая часта функцыянуе паза афіцыйным абаротам. Ініцыятыва мае на мэце збліжэньне двох культураў – польскай і беларусакай, а таксама прэзэнтацыю сучаснай беларускай культуры. У межах фэстывалю адбудуцца: фальклёрны канцэрт гуртоў з Польшчы і з Беларусі, якія сваё натхненьне чэрпаюць, з шырока зразумелай народнай культуры, выстава беларускага сучаснага мастацтва, выстава працаў дзяцей з Гародні, фільмовыя прэзэнтацыі, прэзэнтацыі...

14.10.2009

Фестываль “Pobocza 2009”

VI Міжнародны фестываль паэзіі “Pobocza 2009” адбыўся з 9 па 13 верасня ў польскім горадзе Вейцбарк. У фестывалі ўзялі ўдзел каля трыццаці паэтаў з Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Украіны. Беларусь на форуме ў гэтым годзе прадстаўлялі Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч і Эдуард Акулін. Леанід Дранько-Майсюк У межах фестывалю адбыўся шэраг паэтычных сустрэч у гімназіях, ліцэях, школах і бібліятэках Вейцбарка, Семпульнага Краю і Быдгашчы з прэзентацыяй творчасці ўдзельнікаў фестывалю...

14.09.2009

Выстава Міколы Дробыша ў Познані

Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у Познані запрашае на адкрыцьцё асабістай выставы Міколы Дробыша, якая пройдзе 17 ліпеня па адрасе ul. J. Chełmońskiego 15. Пачатак а 19-й гадзіне. “Слуцкі прывід”. Мікола Дробыш Аўтабіяграфія : Случчына – край маіх бацькоў Каталіцкая вера – вера маіх продкаў Менск – горад, у якім я нарадзіўся 14 лютага 1974 г., дасюль жыву і працую Баян – музычны інструмент, які бацька даў у рукі мне, пяцігадоваму 1982 г. – год, у які з баянам было ўсё скончана...

14.07.2009

Віртуальную Нясвіжскую бібліятэку плануюць стварыць Беларусь і Польшча

Беларусь і Польшча плануюць сумесна ажыццявіць праект па стварэнні віртуальнай Нясвіжскай бібліятэкі, у якой будуць сабраны матэрыялы, прысвечаныя ...

15.07.2009
3 4 5
6