Твар беларускага contemporary. Творчая сустрэча з танцавальнай кампаніяй “Naчalo”
Дзяўчаты і хлопцы з гэтай мастацкай супольнасці ці не адзіныя ў Горадні адначасова выступаюць на масавых гарадскіх святах, вядуць школу па кантактнай імправізацыі і класічнаму балету ды не на жарт рухаюць беларускі “contemporary danсe”, запрашаючы вядомых трэнераў з замежжа. Яны змагаюцца з “загрузнасцю” і празмернай адарванасцю ад жыцця – хваробамі сучаснага танцу, у тым ліку і беларускага. Пра сучасны танец без “загрузу” і класікі пойдзе гаворка пад час чарговага мерапрыемства ў рамках серыі сустрэч...