Усевалад Сцебурака на Радзіме расказаў усю праўду пра сваю новую кнігу
15 лістапада на паэтычнай сустрэчы літаратар з Вілейкі распавёў землякам пра свой новы зборнік. Слухачоў сабралося няшмат, але імпрэза адбылася паўнавартасная – паэт адказваў на пытанні з залі, дэкламаваў свае творы, а таксама зладзіў аўтограф-сэсію. Кожнаму, хто прыйшоў, аўтар асабіста падараваў сваю новую кнігу “Бег па самаадчуванні”. Аматараў паэзіі цікавілі моўныя навыкі аўтара, адносіны паэта з прозай. На пытанне, чаму яго творы збольшага невялікія, Усевалад адказаў: “Па...