Падляшша

Прэзентацыя пуцяводніка па гарадзенскім Новым Свеце

Доўгачаканую кнігу, прысвечаную раёну гістарычнага Гродна – Новаму Свету, якая выйшла з-пад пяра гісторыкаў Андрэя Чарнякевіча і Ігара Трусава, гарадзенцы змогуць пабачыць у чацвер, 11 чэрвеня  . Гарадзенскі Новы Свет – унікальны кавалак гістарычнага Гродна, які сёння знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. У раёне вуліц Астроўскага-Міцкевіча-17 верасня-Горкага гарадзенскія ўлады плануюць збудаваць шэраг пяціпавярховых дамоў «элітнай» забудовы. На месцы дамоў па вуліцы Валковіча плануецца пабудаваць...

05.06.2009

Дабрачынны канцэрт у Гродна

Дабрачынны канцэрт “Прамень надзеі” пройдзе з нагоды Дня Дзіцяці 31 мая ў гарадзенскім тэатры лялек. Выступяць вядомыя моладзевыя і дзіцячыя гурты Гародні. Арганізатар – Студэнцкі Клуб Валантарыяту, Карытас Гродзенскай Дыяцэзіі. Моладзь Клубу некалькі дзён наведвала дзіцячыя ўстановы і бедныя сем’і, каб зрабіць спіс дзіцячых мараў і патрэб. Дабрачынны канцэрт будзе падвядзеннем вынікаў акцыі. Падрабязная інфармацыя таксама на старонцы pramen.grodnensis.by 11032

28.05.2009

Выстава польскіх мастакоў у Горадні

Выстава маладых польскіх мастакоў з Гданьску, сяброў творчай суполкі “Абсерваторыя рэчаіснасці”, адкрылася 12 траўня ў гарадской выставачнай залі Горадні. На выставе прадстаўлена больш за 50 маштабных палотнаў польскіх мастакоў. Кантрастныя фарбы, яркія вобразы, амаль фатаграфічная дакладнасць выяваў – з гэтага складаецца эмацыйнайсць карціны, што непазбежна ўплывае на гледача. Эмоцыя як спосаб бачыць і адчуваць рэчаіснасць, адгукацца на вузлавыя праблемы соцыюму. Гэта чарговы сумесны праект...

13.05.2009

“Стары Ольса” з канцэртамі ў Гродна і Брэсце

У працяг свайго агульнабеларускага турнэ у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” выступіць з канцэртамі: 14 траўня, Гродна, Палац Тызенгаўза (Тэатр лялек). Пачатак а 19-00 Сольны канцэрт. Замова квіткоў і даведкі па тэлефонах: (80152) 745930, 745927 15 траўня, Брэст, Драматычны тэатр. Пачатак а 19-00. Сольны канцэрт. Замова квіткоў і даведкі па тэлефоне: (029) 3245240 9258

22.04.2009

“Drum Ecstasy” выступілі ў Гродна

Барабаншчыкі з гурта “Drum Ecstasy” выступілі з канцэртам на пляцоўцы гродзенскага ліцэю №1 7 траўня. Гэта быў першы сольны канцэрт мінскіх музыкаў у Гродна. Музыка “Drum Ecstasy” ўжо даўно суправаджае касавыя расійскія фільмы і футбольныя матчы, а выступы гурта бачыла амаль уся Заходняя Еўропа. І вось упершыню за сваю шматгадовую музычную біяграфію музыкі вырашылі выступіць з вялікім сольным канцэртам перад сваімі гродзенскімі прыхільнікамі. Да гэтага “Drum Ecstasy” выступалі ў горадзе толькі як...

08.05.2009

“Крама” выступіць у Гродна

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на канцэрт легенды беларускага року – гурта “Крама”. Канцэрт будзе ладзіцца 4 чэрвеня ў Ліцэі №1 Гродна і пачнецца ў 19.00. Запрашаем! 10115

11.05.2009

У Гародні прэзэнтавалі кнігу, прысьвечаную Васілю Быкаву

Прэзэнтацыя кнігі “Васіль Быкаў: гісторыя жыцьця”, падрыхтаванай Сяргеем Шапранам, адбылася 7 траўня ў Горадні. У вялікім 730-старонкавым томе сабраныя дакумэнты, здымкі, рукапісы, лісты пісьменьніка. Кніга, якая выйшла пад вокладкай “Гарадзенскай бібліятэкі”, уяўляе сабой супольнае выданьне Руху “За свабоду” і “Бібліятэкі “Бацькаўшчыны”. Яно будзе складацца з двух тамоў, другі выйдзе неўзабаве. Прэзэнтацыя прайшла ў памяшканьні Таварыства беларускай школы і сабрала некалькі дзясяткаў чалавек: літаратараў...

08.05.2009

“Галасы” прэзентавалі ў Гродна

Прэзентацыя аўдыёвыдання “Галасы Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” адбылася 5 траўня ў памяшканні Таварыства беларускай школы ў Гродна. У імпрэзе ўзялі ўдзел аўтар праекту, паэт і журналіст Глеб Лабадзенка і паэт Анатоль Вярцінскі. Яны чыталі наведнікам імпрэзы вершы беларускіх класікаў і інтрыгавалі падрабязнасцямі малавядомых гісторыяў з іх жыцця. Падтрымаць атмасферу беларускага свята дапамог саліст гурта “Босае сонца” Алесь Зайцаў. Бадай, адным з самых запамінальных...

06.05.2009

“Drum Ecstasy” выступіць у Гродна

Легендарны гурт “Drum Ecstasy” выступіць з канцэртам 7 траўня (чацвер) у Ліцэі №1 гораду Гродна. З сольным канцэртам музыкі выступяць у Гродна ўпершыню. Як абяцаюць арганізатары, падчас канцэрту адбудзецца вялікае фаер-шоў. “Drum Ecstasy” – “жывы” гурт, які грае цяжкую танцавальную музыку з масіўным фундаментам з трох і больш барабаншчыкаў і выкарыстаннем разнастайных шумоў на бас-гітары. Нярэдка падчас выступаў музыкі выкарыстоўваюць гукі і эфекты электрадрыляў, аўтамабільных дыскаў, вогнетушыльнікаў...

04.05.2009

Рок-байк фестываль прагрымеў у Гродна

Больш за тысячу байкераў з Беларусі, Літвы, Латвіі, Германіі, Эстоніі, Польшчы, Расіі, Украіны з’ехаліся на Пяты міжнародны рок-байк фестываль “Хавайся ў бульбу”. Злёт байкераў адбыўся 25 і 26 красавіка на тэрыторыі базы адпачынку “Купалінка” (побач з Гродна). Арганізатарамі фэсту выступілі тры вядомых байк-клубы: міжнародны Rolling Anarchy, гродзенскія “Насарогі” (Nashorn Free Riders) і Grizzly, а таксама прадпрыемства “Арт-Медиа Сервис”. Падчас фэсту дэманстраваліся класічныя мадэлі матацыклаў...

29.04.2009
4 5 6
9