Мерапрыемства ў гонар Фёдара Буцько, Генадзя Гапановіча і Яна Савіцкага (Збажыны) адбылося ў Баранавічах.
Так атрымалася, што ўсе гэтыя паэты нарадзіліся ў сакавіку. Усе трое пакінулі пасля сябе літаратурную спадчыну, у кожнага з іх сёлета быў бы юбілей – 100-годдзе з дня нараджэння Фёдара Буцько, 75-годдзе Генадзя Гапановіча і 50-годдзе Яна Збажыны. У кожнага з гэтых аўтараў свой лёс.
Фёдар Герасімавіч Буцько пражыў доўгае жыццё, партызаніў, трапіў у лапы гітлераўцаў, яго расстрэльвалі. Але ўдалося...
02.04.2014