Гродна. Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання
Уладзiмiр Рудаў, камедыя ў 2-х дзеях Пакрыўдзіўся Селянін на самога Адама, прабацьку чалавецтва, за тое, што Адам награшыў, а за грэх яго павінны мучацца простыя людзі. І вось у адзін з такіх пакутных дзён з’явіўся да Селяніна сам Чорт. І запытаўся Чорт у Селяніна: “А сам ты хто такі будзеш? На што годны?” Прапанаваў Чорт Селяніну выпрабаваць сябе, моц сваю чалавечую і волю праверыць. Ды не проста так – за грошы. Ці вытрымае Селянін іспыты? Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт Мастак – Ірына...