Гравітацыя-2013: відэазамалёўка
Свята вулічнага мастацтва ў Віцебску “Гравітацыя” – адзін з сімвалаў культурніцкага жыцця гораду. Да вашае ўвагі – відэазамалёўка з леташняга свята стрыт-арту. Аўтар: Антон Якаўлеў , vitebsk4.me 80133
Свята вулічнага мастацтва ў Віцебску “Гравітацыя” – адзін з сімвалаў культурніцкага жыцця гораду. Да вашае ўвагі – відэазамалёўка з леташняга свята стрыт-арту. Аўтар: Антон Якаўлеў , vitebsk4.me 80133
Лятучы ўніверсітэт у Віцебску працягвае цыкл публічных лекцый «Urbi et Orbi» («Гораду і Свету»). Госці апошняй сустрэчы — філосафы Пётр Рудкоўскі і Павел Баркоўскі. Віцебская публіка яшчэ не прызвычаілася да адкрытых філасофскіх дыскусій па-за межамі звыклых універсітэцкіх аудыторый. Нягледзячы на гэта, зала запаўнялася на працягу ўсяго лекцыйнага часу. Выбачайце, спадарства, вельмі занятыя патэнцыйныя слухачы ці ўзровень культуры не дазваляе не спазніцца той ці іншай персоне? Але ж як не прыйсці...
4 сьнежня, 20.00, бітлз-клюб “Чердачок” – легенда металу GODS TOWER з прэзентацыяй новага сінгла ў Віцебску.Пры падтрымцы: Re1ikt – (Менск) IVORYGOD – (modern thrash metal) -Гомель кантакты: +375298940517 падрабязнасці ў ВК http://vk.com/godstower_vit 79891 04.12.2013 22:00:00 +375298940517 бітлз-клюб "Чердачок"
Серыя асветніцкіх сустрэч для маладых бацькоў у межах праекта “Забаўлянкі для Янкі” працягваецца! 23 лістапада ў 12.00 у выставачнай зале “Залатога кола Віцебска “Дзвіна” (Чайкоўскага, 3) чакаем усіх-усіх зацікаўленых на наш чарговы майстар-клас! На гэты раз – па выцінанкам! Майстар-клас будзе праводзіць цудоўная мастачка Вольга Арасланава – сябра народнага клуба “Традыцыя”, майстар па выцінанках, лаурэат шматлікіх творчых конкурсаў і фестываляў...
У межах кампаніі “Будзьма беларусамі” 14 лістапада на “АРТ-БАЗЕ Vitebsk4me” адбыўся выступ-прэзэнтацыя, на якім былі супольна прадстаўленыя кнігі з серыі “Кнігарня пісьменніка”: “Хай так” і “Бег па самаадчуванні” Анатоля Івашчанкі і Ўсевалада Сцебуракі. Таксама прагучалі новыя песьні ў выкананні барда Таццяны Беланогай. Напрыканцы адбылася аўтограф-сесія і былі ўручаныя падарункі – цішоткі, торбачкі, дыскі, значакі – прэзенты ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой прайшла імпрэза. ...
Госці Віцебска і яго колішнія жыхары падзяліліся са здымачнай брыгадай сваімі меркаваннямі пра сучасны горад, яго адметнасці і ўспрыняцце. Здымкі адбываліся падчас карпаратыўнага фестывалю Газпрома “Факел”. Не ведаем, ці звязана гэта з назвай фестывалю, але нам падалося, што шмат хто з рэспандэнтаў сапраўды “аджыгае”. Ці згодныя вы з імі? “У вас вельмі чыста, прыгожа”. “Грошы розныя, а так краіны вельмі падобныя. Мы нават не разумеем, што мы ў іншай краіне. Мне падаецца, тут нічога не трэба змяняць”...
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае прыём заявак на ўдзел у “Кірмашы праектаў” — адкрытай грамадскай прэзентацыі ідэй, прысвечаных паляпшэнню культурніцкага жыцця горада ці рэгіёна. “Кірмаш праектаў” — гэта сустрэча для абмеркавання культурніцкіх ідэй, прадстаўленых шырокай публіцы ў фармаце “маланкавай размовы”. Культура, як вядома, з’ява ўсеабдымная, таму і тэматыка праектаў ці ідэй неабмежаваная: — творчыя сферы: музыка, кіно, літаратура, выяўленчае мастацтва і...
31 кастрычніка ў Віцебску адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Барыса Пятровіча “Спачатку была цемра”, якая нядаўна выйшла самастойнай кнігай. Аўтар, распачаў шчырую гутарку з залай, адказаўшы на розныя пытаньні. Сяброўскую атмасферу ў залі падтрыміваў вядомы бард і паэт Алесь Камоцкі, выступілі таксама Алесь Пашкевіч, Усевалад Сьцебурака, падзяліўшыся сваімі ўражаннямі ад твору. Напрыканцы ўсе ахвотныя змаглі атрымаць кнігу з аўтографам аўтара, а таксама падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”,...
18 снежня адбылася чарговая вандроўка, якую зладзіла МГА “Гісторыка” пры падтрымцы грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. А расказваў пра гістарычныя помнікі знакаміты краязнаўца Мікола Півавар. Экскурсанты пабачылі касцёл Святой Тройцы ў Астроўне, а таксама рэшткі сядзібы Льва Сапегі, Свята-Троіцкую і Міхайлаўскую царкву ў вёсцы Чарэя. У Бачэйкаве азнаёміліся з рэшткамі садова-паркавага комплексу князёў Цеханавецкіх, які датуецца XVIII стагоддзем. У вёсцы Дабрыгоры ўдзельнікі наведалі парк “Саломінка”...
Едзем 18 снежня ва ўтульным аўтобусе па маршруце: Віцебск – Астроўна – Бешанковічы – Дабрыгоры – Двор Нізгалава – Свяча – Бачэйкава – Іванск – Чашнікі – Цяпіна – Лукомль – Новалукомль – Чарэя – Белая Царква – Сялява – Віцебск. Мы наведаем радзіму Льва Сапегі, Оскара Мілаша, Васіля Цяпінскага, пабачым сядзібу Храптовічаў, рэшкі сядзіб Цэханавіцкіх, Валадковічаў, “Нізгалава”, цэрквы XVI і ХІХ стагоддзяў і шмат-шмат чаго іншага.Вандроўка ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”....