Людміла Рублеўская завітала ў Зялёны Бор у год “Пяцісотгоднасці”
26 лютага у Зялёнаборскай сельскай бібліятэцы, што на Смалявіччыне, адбылася цікавая сустрэча з вядомай беларускай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай. Мерапрыемства было зладжана ў рамках акцыі “Наша пяцісотгоднасць” у межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, акцыі, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадруку. Больш за 20 чалавек сабралося ва ўтульнай залі бібліятэкі, каб разам з госцяй зладзіць вандроўку ў рамантычна-авантурны свет герояў твораў пісьменніцы. Спадарыня Людміла...