Пісьменніцы Вера Буланда і Галіна Каржанеўская выступілі ў Пліскай школе
Спадарыня Вера Буланда выступіла ў Пліскай СШ Смалявіцкага раёна 17 лютага 2015 года. Выступ адбыўся ў актавай зале школы перад вучнямі 4-11 класаў. З Верай Буланда ў школу была запрошана вядомая паэтэса, драматург, крытык Галіна Каржанеўская. Вучні разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Чакур Яўгеніяй Паўлаўнай падрыхтавалі некалькі невялікіх п’ес Г. Каржанеўскай, цікава распавялі аўдыторыі пра гасцей сустрэчы, прыўрочанай да Дзён роднай мовы. Пасля чаго далі слова В. Буланда і Г.Каржанеўскай...