Для віцебскіх ратуша — улюбёны сімвал іх роднага горада. Дамінанта ў гістарычным цэнтры, ля якой прызначаюць сустрэчы, граюць вулічныя музыкі, фатаграфуюцца турысты, штодзень тысячы мінакоў падымаюць позірк, каб паглядзець, колькі зараз. Як пазнака таго, што тут дзейнічаюць сапраўдныя еўрапейскія законы, ратушы будавалі ва ўсіх беларускіх гарадах, якія атрымоўвалі Магдэбургскае (ці Майдэборскае) права. Калісьці віцебская ратуша была самай усходняй ва ўсёй Еўропе. Далей за межамі Вялікага княства...