Гародня. Кірмаш праектаў – 2. Прэзентацыі і галасаванка гледачоў

Прэзентацыі ўдзельнікаў “Кірмаш праектаў” 2.0 у Гародні” 21 студзеня, Горадня


1. Таццяна Касатая – “Папулярызацыя драўлянай архітэктуры Горадні”
Праект стаў дапоўненым і дапрацаваным развіццём ідэі ад суполкі “Варштат ідэй”. Сярод шляхоў далейшага ўдасканалення праекта быў прапанаваны перагляд сродкаў папулярызацыі архітэктурнай спадчыны (дадаць выраб магнітаў і іншай сувенірнай прадукцыі). А таксама далучацца да такіх ініцыятываў у іншых гарадах Беларусі, напрыклад, у Гомелі.
Звязацца з камандай праекта: takasatik@gmail.com.

2. Наталля Паўленка – “Дом-батлейка. Другое жыццё”
Інспіраваны візітам у Літву і ўнікальным тамтэйшым домам, праект мае на мэце уключэнне старых дамоў у жыццё горада і стварэнне ўнікальных інсталяцый. Праект выклікаў гарачую дыскусію і атрымаў некалькі прынцыпова важных парадаў па рэалізацыі. Маеце ідэю, як давесці задуму да рэалізацыі ці ўключыць яго ў больш шырокую дзейнасць па развіцці прасторы Горадні? Пішыце аўтару праекта: natart@tut.by.


3. Наталля Паўленка – “Літаратурны брэнд Горадні”
Наталля прапанавала спіс пісьменнікаў, біяграфіямі і творамі якіх можна ўзбагаціць гарадскую прастору. Працоўны фармат – друкаваныя плакаты, якія можна было б змяшчаць на зачыненых вокнах і сценах, а як вынік – стварэнне літаратурнага брэнду, не толькі візуальнага, але і ментальнага.
Звязацца з аўтарам: natart@tut.by.

4. Сяргей Салей, Андрэй Чарнякевіч – “Гравюра Адэльгаўзэра/Цюнта – культурны код Горадні”
Ідэя ўжыць самую вядомую карціну Горадні і адну з першых у ВКЛ як канцэпт-базіс для развіцця гарадскога брэндынгу – адна з самых маштабных, прадстаўленых на Кірмашы. Вартасць яе не падлягае сумневу, а найбольш развагаў адбылося, вядома, вакол стратэгіі такой вялікай справы.
Звязацца з аўтарам праекта: ssalei@yahoo.com.

5. Вячаслаў Траццяк – Віртуальная мабільная бібліятэка ў Горадні
Праект ад мітап-лабараторыі Гродна. На прыкладзе Адэсы – малюнкі са стэндамі і QR-кодам – была паказаная яе прывабнасць. Праект мае мэтай папулярызацыю чытання ў прынцыпе і беларускіх кніг у тым ліку. Прагучала цікавая ідэя пра “цеплалямпавасць” праекта – розны памер кніг, які дазволіць адчуць цеплыню сустрэчы з творам. Для пачатку плануецца 10 не абы-якіх кніг на беларускай мове, некаторыя з якіх звязаныя з Горадняй.
Напісаць аўтару: restorer@zame-dev.org.

6. Эльвіра Хмяльніцкая, Ганна Кузняцова – “Коўчынг для бацькоў”
Практыка псіхалагічных кансультацый з бацькамі паказвае, як шмат сёння парадаў няякасных, якія людзі бяруць на веру, не слухаючы прафесіяналаў. Праект адлюстроўвае важнасць культуры звароту да псіхолагаў, а таксама актуальнасць новых адукацыйных падыходаў.
Звязацца з ініцыятаркамі праекта: elv33@ya.ru.


7. Эмілія Комар – “Насіць і несці беларускасць у кожным дні!” (вытворчасць сучаснага адзення з беларускім нацыянальным арнаментам
Праект – лідар галасавання аўдыторыі. Сутнасць: вытворчасць сучаснага адзення з беларускім нацыянальным арнаментам – з тым, каб “разбіць уяўленне пра арнамент як частку толькі фолкавага адзення”.
Звязацца з аўтарам праекта: emilia_komar@mail.ru.

8. Наталля Сліж – “Конкурс дзіцячых малюнкаў”
Вельмі цёпла быў успрыняты аўдыторыяй праект памяці вядомага мастака Змітра Іваноўскага, што найперш шукае партнёраў-прафесіяналаў, бо сама арганізацыя-ініцыятар не мае мастацкага профілю.
Напісаць аўтару праекта: magvita@gmail.com.

9. Юлія Каляда, Хрысціна Марчук “Канцэпцыя пераўтварэння офіснага будынка ў творчы кластар”

Такой прасторы на сёння ў Горадні няма, і вядомы ўсім дом на Будзённага, 48а – адзін з самых лагічных варыянтаў, бо і так ёсць цэнтрам “дзвіжухі” ў Горадні. Прысутная з “Форта” (арандадаўца) з зацікаўленасцю адрэагавала на прапановы. На сёння ўжо ёсць планы па стварэнні ў корпусе Д міні-кавярні і рэстарана, але лёс вялікай часткі забудовы пакуль не вызначаны, і адміністрацыя будзе радая прапановам.
Напісаць аўтарам канцэпцыі: julia.koleda@gmail.com, chryscinam@gmail.com.

ВЫНІКІ ГАЛАСАВАННЯ АЎДЫТОРЫІ

 

№ пп Назва праекта Актуальнасць і ўнікальнасць ідэі Важнасць для мэтавых груп Магчымасць рэалізацыі

1

Таццяна Касатая – “Варштат ідэй”

8,46

7,42

7,84

2

Наталля Паўленка – “Дом-батлейка. Другое жыццё”

8,3

7,56

6,58

3

Наталля Паўленка – “Літаратурны брэнд Горадні”

8,1

7,3

6,74

4

Сяргей Салей, Андрэй Чарнякевіч – “Гравюра Адэльгаўзэра/Цюнта – культурны код Горадні”

7,5

6,92

7,17

5

Вячаслаў Траццяк – Віртуальная мабільная бібліятэка ў Горадні

7,86

7,32

7,96

6

Эльвіра Хмяльніцкая, Ганна Кузняцова – “Коўчынг для бацькоў”

7,25

7,3

7,09

7

Эмілія Комар – “Насіць і несці беларускасць у кожным дні!” (вытворчасць сучаснага адзення з беларускім нацыянальным арнаментам

9,5

8,93

8,59

8

Наталля Сліж – “Конкурс дзіцячых малюнкаў”

7,81

7,31

8,24

9

9. Юлія Каляда, Хрысціна Марчук –  “Канцэпцыя пераўтварэння офіснага будынка ў творчы кластар”

8,37

8,07

6,77

Старонкі “Кірмашу праектаў” у сацыяльных сетках: vk.comfacebook.com.