ПАДЗЕЯ ДНЯ: Аўтограф-сесія паэткі Марыі Мартысевіч у Варшаве

05.10.2022 18:30 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

У сераду, 5 кастрычніка, абавязкова завітайце ў Беларускі Моладзевы Хаб на аўтограф-сесію Марыі Мартысевіч.



Дата: 5 кастрычніка

Час: з 18.30 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава


У спадарыні Марыі выйшла пятая кніга паэзіі «Водападзел», якую склалі вершы, створаныя якія з 2006-га па 2021 год. Па словах аўтаркі, «Водападзел» падводзіць рысу пад пэўным пэрыядам яе творчасці.

Сур’ёзна-іранічныя паэтычныя тэксты натхнёныя роднымі для яе мясцінамі на Віцебшчыне, на Палессі, маюць прапіску на вуліцах Менска, дзе расла, жыла і творча кшталтавалася паэтка.

Уваход вольны! Прыходзьце па вершы ды аўтограф!




Вам можа быць цікава

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Апошняя «Ноч музеяў» у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску

16.05.2026 (18:30 - 18:30) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ