Экскурсія “Тканіна як метафара ў традыцыйнай культуры” ў Ветцы

08.11.2025 12:00 - 13:30 Веткаўскі музей (Красная плошча, 5) 10 рублёў

У суботу, 8 лістапада, у Веткаўскім музеі (той, што ў Ветцы) адбудзецца экскурсія-метафара “Тканіна як метафара ў традыцыйнай культуры”.



❓ Ці можа мова быць тканінай? Тэхнікай, арнаментам, узорам, даўжынёй і шырынёй? 
❓ Ці могуць тканіны расказваць пра чалавечую долю, пра цячэнне стагоддзяў, пра глыбокія сімвалы нашых продкаў?

На вашых вачах ажываюць старажытныя знакі: тыя ж, што ткалі жанчыны XX стагоддзя, нашы прабабкі. І тыя ж ромбы, што тры тысячы гадоў таму насілі сакральны сэнс. 

❓ Як перадаецца праз тканіны старажытная метафара "жанчына = зямля"? 
❓ Якая таямніца сакральнай геаметрыі ў узорах?

Вы зазірнеце ў тканую панёву і даведаецеся, што ў ёй ад Маці-Сырой-Зямлі. 

❓ Чаму тканіна стала часткай тэхнікі іканапісу? 
❓ Чаму Спас - Нерукатворны? 
❓ У што апранутыя святыя на іконах, і які сэнс схаваны ў складках іх адзення? 
❓ Якія метафары хаваюць залатыя арнаменты веткаўскіх ікон?

Разгадаеце таямніцы веткаўскага шыцця на рызах Багародзіцы. І зразумееце, чаму шалі нашых прабабак - гэта метафары раю.
І напрыканцы зададзіце сабе пытанне: у што граем мы?

Мова экскурсіі - руская.

Працягласць - 1,5 гадзіны.

Кошт - 10 рублёў. Запісвайцеся па тэлефоне +375 233 04-27-49 (з 10:00 да 18:30).


Вам можа быць цікава

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Майстар-клас па завіванні наміткі ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 20.12.2025 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Калядна-святочная бяседа ў Торуні

20.12.2025 (11:00 - 15:00) Kulturalny Hub Bydgoskiego Przedmieścia (ul. Szosa Bydgoska 50)

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

25.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ