Зборніку «Спадчына» Янкі Купалы — 100 гадоў! Выстава ў Мінску

15.09.2022 - 29.10.2022 17:00 - 19:00 літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) 5 рублёў

15 верасня а 17-й у музеі Янкі Купалы адкрываецца выстава «„Спадчына“ 1922–2022», прысвечаная 100-годдзю выхаду ў свет чацвёртага паэтычнага зборніка Янкі Купалы.



Дата: 15 верасня

Час: 17.00

Месца: літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск


Зборнік «Спадчына» — першая кніга Янкі Купалы, выдадзеная ў Беларусі. Паэт рыхтаваў яе да друку ў Мінску — сталіцы маладой рэспублікі — у 1921 годзе.

Вы пабачыце рукапісы Янкі Купалы, публікацыі ў перыёдыцы і асобнікі кнігі-юбіляра, лісты паэта ды іншыя артэфакты, звязаныя з выхадам зборніка.

Па якім мінскім адрасе жыў Янка Купала, якімі вуліцамі хадзіў на працу, каму пашчасціла атрымаць экскурсію па горадзе ад дзядзькі Янкі — будуць вам адказы на тыя ды многія іншыя пытаннечкі.

Галоўная ж разыначка выставы — прыжыццёвы сюжэтны партрэт Янкі Купалы, які стварыў у 1921 годзе Дзмітрый Полазаў да Першай мастацкай выставы ў Мінску.

Партнёр выставы — Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Арыгіналы ўнікальных дакументаў з яго збораў будуць выстаўленыя упершыню.

Выстава працуе да 29 кастрычніка.




Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Фэст «Магія вагню і святла» ў Лідзе

06.06.2026 (20:30 - 23:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Прэзентацыя інструментаў Івана Кірчука ў Маладзечне

10.06.2026 (17:00 - 19:00) мінскі гарадскі краязнаўчы музей (вул. Партызанская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ