«1.8 M»: спектакль пра беларускіх палітвязняў у Варшаве

20.03.2022 19:00 - 21:00 Новы тэатр (ul. Madalińskiego 10/16) Бясплатнае

20 сакавіка варшаўскі «Новы тэатр» ставіць спектакль «1.8 M», прысвечаны беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій, а таксама ўкраінцам, якія цяпер змагаюцца за сваю свабоду. 


Дата: 20 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Новы тэатр, ul. Madalińskiego 10/16, Варшава

1.8 метра — столькі месца прызначана для чалавека ў перапоўненых беларускіх турмах. 

Гэта тэатральны праект па падтрымцы палітвязняў, якія выступаюць супраць таталітарных рэжымаў у Беларусі і іншых краінах. Спектакль створаны на аснове тэкстаў, якія палітвязні гаварылі ў судах і пісалі ў лістах сваякам. 

У рамках праекта адбудзецца дабрачынная акцыя для людзей, якія церпяць ад рэпрэсій. 

Рэжысёр — Іван Вырыпаеў.

У ролях: Барташ Беленя, Эвеліна Панкоўска, Валянціна Сізоненка, Павел Гарадніцкі, Паліна Дабравольская, Ігар Шугалееў, Паліна Чабатарова, Алег Гарбуз. 

Беларусам і ўкраінцам — уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь Напалеона Орды» ў Варшаве

28.02.2026 12:00 - 08.03.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Беларускія кнігі на кніжным кірмашы ў Познані

13.03.2026 10:00 - 15.03.2026 19:00 кніжны кірмаш (Głogowska, 10)

Спектакль «Стомлены д’ябал» ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 20:00) Centrum Ukraińskie Kultury i Rozwoju (ul. Ruska 46a/201)

Акустычны Вольскі ў Капенгагене

19.03.2026 (19:00 - 21:00) Ungdommens Demokratihus (Slagtehusgade 10a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ