Першы вясновы канцэрт. Музыка+паэзія

05.03.2015 19:00 - 21:00 Музей Янкі Купалы (вул. Купалы, 4) Бясплатнае

Шаноўныя сябры!

5 сакавіка, Музей Янкі Купалы (вул. Купалы, 4). Пачатак у 19.00. Уваход вольны. 

Спяваюць: Вольга Акуліч, Наталля Нікіціна. 

Чытаюць: Віка Трэнас, Юля Цімафеева. 

У межах канцэрта адбудзецца прэзентацыя паэтычнай “Кнігі памылак” Юлі Цімафеевай.

Пра аўтараў:

Наталля Нікіціна – аўтар-выканаўца, піша песні па-руску і па-беларуску, прытрымліваецца традыцый класічнай бардаўскай песні.

Вольга Акуліч – аўтар-выканаўца, вакалістка рок-гурта “Верасень”, больш схіляецца да блюз-рокавага гучання.

Што аб’ядноўвае гэтых такіх розных аўтараў? Па-першае, даўняе сяброўства. А па-другое – цыкл песень, створаных супольна.

Такім чынам, знаёмцеся з дуэтам:

Наталля Нікіціна (вакал, тэксты, музыка, гіталеле – шасціструнны аналаг укулеле), Вольга Акуліч (гітара). Упершыню дуэт выступіў на фестывалі ў Таліне (Эстонія), а цяпер вырашыў прадставіць сваю праграму мінскай публіцы. Апроч супольнай праграмы, Вольга Акуліч пакажа таксама сваю “праграму без гурта” на рускай і беларускай мовах.

Вікторыя Трэнас (Ляйкоўская) нарадзілася і жыве ў Мінску. Асвоеныя і актыўна ўжываныя прафесіі — літаратурны рэдактар, карэктар, прэс-сакратар, журналіст, арт-менеджэр, прамоўтэр музычных калектываў, адміністратар сайта, кнігагандляр. Піша паэзію, прозу, крытыку і эсэістыку. Аўтар двух вершаваных зборнікаў са складанымі назвамі і глыбокім падтэкстам, натхнёным філасофіяй французскіх пісьменнікаў пачатку 20 ст.

Юля Цімафеева — паэтка, перакладчыца. Адна са стваральніц і сябра рады інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Нарадзілася на Брагіншчыне. У 2004 скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ. Перакладае з ангельскай, партугальскай, гішпанскай моў.

Аўтарка паэтычнага зборніка “Кніга памылак” (Мінск: Галіяфы, 2014), куды ўвайшлі аўтарскія вершы і пераклады.


Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава Валерыя Песіна «ДОМ» у Мінску

16.07.2025 19:00 - 16.08.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску

22.07.2025 (22:00 - 23:50) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

J:МОРС у Чыкага

10.08.2025 (18:30 - 20:30) ShANet Galleries (1040 S Milwaukee Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ