Віцебск. Прэзентацыя новага альбома гурта Trubetskoy

17.10.2015 19:00 - 21:00 Бітлз-клуб "Чердачок" (вул. Кастрычніцкая, 12) Бясплатнае

17 кастрычніка ў Бітлз-клубе “Чердачок” у Віцебску будзе прэзентаваны новы альбом гурта «Trubetskoy» «Magister bibendi» – віцяблян і гасцей горада чакае вялікі двухгадзінны канцэрт!

«Прайшоў год з моманту распаду “Ляпісаў» і стварэння нашага калектыву – распавядае фронтмэн гурта «Trubetskoy» Павел Булатнікаў. – За гэты год здарылася шмат чаго, і добрага, і дрэннага, і вясёлага, і сумнага. Але галоўнае, да чаго мы прыйшлі – нам больш не патрэбныя “мыліцы” ў выглядзе старых “Ляпісаўскіх” хітоў. Мы іх па-ранейшаму любім і прыносім прабачэнні ўсёй дзвіжусе Lyapis Crew – магчыма, частка фанаў спадзявалася, што мы яшчэ доўга будзем спяваць толькі “Еўпаторыю” і “Ты кінула”. Нажаль ці, хутчэй, на шчасце, няма. Гэтым кліпам мы развітваемся з «Ляпісамі», і ўдвая сімвалічна, што песню “Завершается игра” напісаў наш стары сябар, удзельнік аднаго з першых складаў “Ляпіса Трубяцкога” Аляксандр Ролаў, а эпічнае (не пабаюся гэтага слова) відэа зрабіў Аляксей Церахаў, аўтар самых знакавых “Ляпісаўскіх” кліпаў – ад “Ау” да “Воинов света”. Глядзіце, узгадвайце… Ну а ў каманды Trubetskoy хутка выйдзе дэбютны альбом, і пачнецца зусім іншая гісторыя “.

Першы поўнафарматны альбом гурта Trubetskoy, па словах прэс-аташэ групы Аляксандра Бергера, выйдзе ў кастрычніку і будзе складацца выключна з новых песень, якія раней не выдаваліся.

Першыя 50 квіткоў на канцэрт-прэзентацыю будуць прададзеныя па цане 200 000 рублёў, затым іх кошт стане ўзрастаць і дасягне 270000 рублёў за апошнія паўсотні.

Падрабязную інфармацыю можна даведацца ў адмысловай сустрэчы Вконтакте https://vk.com/tru_vtbsk або па тэлефоне інфалініі: +375 (29) 712-11-11, +375 (33) 309-33-88.

 

Народныя навіны Віцебска


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Ягор Забелаў у Мюнхене

21.11.2025 (20:00 - 22:00) Мюнхен (Müllerstr. 2-6)

"Intelligency" ў Вільні

30.11.2025 (19:00 - 21:00) Bar Poliklinika (Gedimino pr. 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ