Людка Сільнова прэзентуе «Горад Мілаград»

26.05.2016 19:00 - 22:00 Кніжная шафа (пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) Бясплатнае

У мінскай прасторы “Кніжная Шафа”. Спецыяльны госць — Алесь Камоцкі. Будуць прызы і сюрпрызы ад аўтаркі!

У сустрэчы, якая пройдзе 26 мая ў мінскай прасторы «Кніжная Шафа», возьме ўдзел Алесь Камоцкі. Слухачоў парадуе і віктарына з прызамі ад аўтаркі. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Вершы з новай кнігі Людкі Сільновай прысвечаны ўзаемаадносінам чалавека і цывілізацыі, з аднаго боку, і чалавека і прыроды, з іншага. Свет трансфармуецца. Ці застаецца ў ім досыць вольнага месца для шчырасці, кахання, сяброўства, чалавечай годнасці і пачуцця бяспекі? Разам з героямі, якія паўстаюць часам нават з сівой даўніны і легенд, аўтарка даследуе ролю асобнага чалавека ў жыцці сучаснага вялікага горада і інфармацыйнага грамадства. На дапамогу ёй прыходзяць здабыткі сучаснай навукі, музыка і ўласная “тэхніка дэтэктыўнага пісьма”.

Болей пра кнігу ТУТ

Пра аўтарку. Людка Сільнова – паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў горадзе Маладзечна. Кароткае літаратурнае імя ўзяла з аднайменнага верша знакамітага земляка Янкі Купалы. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, настаўнічала, працавала бібліятэкарам. Аўтарка зборнікаў вершаў “Ластаўка ляціць” (1993), “Зеленавокія воі і іх прыгажуні” (2001), “Зачараваная краіна”(2007), фантастычных коміксаў  “Агністыя дзьмухаўцы” (1997), кнігі літаратуразнаўчных твораў “Крышталёвы сад” (2007), кнігі для дзяцей і юнацтва “Рысасловы”(1994) – кірыліца ў малюнках. Лаўрэат прэмій “Гліняны Вялес” (1994) і “Залаты апостраф” (2014).

Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)

Арганізатары — кніжна-выставачная прастора “Кніжная Шафа”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава «Жарсці па архітэктуры» ў Брэсце

28.03.2025 17:00 - 22.05.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В,)

Выстава «Віцебскі мастак» у Магілёве

02.05.2025 16:00 - 15.06.2025 19:00 абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Выстава Антона Цыбізава «Prima Manus» у Мінску

05.05.2025 19:00 - 05.06.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Саша Філіпенка ў Берліне

26.05.2025 (19:00 - 21:00) Das Werkhaus (Oranienburger Str. 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ