21 лютага «Арт Сядзіба» традыцыйна ладзіць «Свята роднай мовы». Праграма.

21.02.2018 17:00 - 20:00 Кафэ «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Уваход вольны

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Праграма:

17:00 – 20:00 – на другім паверсе будзе праходзіць «Жывая бібліятэка». Гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам «кніг» выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовы адказваць на любыя пытанні. «Кніга» – гэта жывы чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досьвед, нязвыклы для «большасці» лад жыцця альбо светапогляды;

17.00 – 21.00  – на другім паверсе будзе праходзіць «Гульнятэка». Кожны жадаючы зможа згуляць у беларускамоўныя настолкі: «Багач», «Казачнік», «Мова» і іншыя;

18:00 – 19:00 – на галоўнай сцэне Ганна Комар прэзентуе першы зборнік вершаў культавага амерыканскага аўтара Чарльза Букоўскі на беларускую мову. Укладальніца і перакладчыца раскажа цікавых фактаў пра Букоўскі, распавядзе пра кнігу і пачытае вершы з яе;

19:00 – 22:00 – у галоўнай залі выступяць беларускія гурты:
– Rahis (https://vk.com/rahis);
– MIKITA (https://vk.com/mikitaofficial);
– Бяз Назвы (https://vk.com/bnband);
– The Superbullz (https://vk.com/thesuperbullz).

17:00 – 22:00 – кожны зможа паставіць свой подпіс пад Першай Устаўной Граматай Беларускай Народнай Рэспублікі, якая з’явілася на свет 100 гадоў таму. Кожны зможа атрымаць копію Ўстаноўнай граматы сабе напамяць;

18:00 – 20:00 – на другім паверсе для дзетак падрыхтаваная дзіцячая праграма: батлейка і фотазона;

Увесь вечар будзе працаваць кірмаш ад symbal.by і hareza.by
21 лютага / Кафэ «Грай». (вул. Інтэрнацыянальная, 33)
😃 УВАХОД ВОЛЬНЫ! Але трэба запісацца або па тэлефоне: +375 25 996 93 76


Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава "Калядныя ўзоры" ў Мінску

23.12.2025 11:00 - 11.01.2026 19:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Калядны джаз у Нясвіжы (6+)

03.01.2026 (15:00 - 19:00) Нясвіжскі замак (Нясвіжскі замак)

Прэм’ера твора Алены Атрашкевіч «Меса» ў Мінску

03.01.2026 (20:00 - 21:30) касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ