25 чэрвеня ў Віцебску адбудзецца “Свята ветру”

25.06.2016 12:00 - 17:00 Парк Мазурына Уваход вольны

Любіш адпачываць актыўна? Далучайся! Зробім “Свята ветру” разам!

25 чэрвеня ў парку Мазурына адбудзецца “Свята ветру” у фармаце гарадскога пікніка. Як звычайна, цэнтральнай падзеяй будзе конкурс паветраных змеяў, у якім можа прыняць удзел любы жадаючы.

Арганізатары падрыхтвалі цэлы шэраг актыўнасцей для наведнікаў, у тым ліку бампербол, майстар-класы па паветраных змеях, папулярныя лекцыі пра навуку, практыку ёгі,паказ караткаметражнай анімацыі, лялечны спектакль “Мама Му ў басейне”, маркет hand-made i free-маркет і шмат іншага.

Уваход вольны!

Што яшчэ? Залежыць ад вас! Маеце ідэі? Далучайцеся – зробім “Свята ветру” разам!

Інфа: 025 9133876

“Свята ветру” – адзін з нефармальных брэндаў Віцебска – праводзілася ў горадзе ў сярэдзіне 2000-х і збірала сотні неабыякавых гараджан.
Цэнтральнай праявай заўсёды быў конкурс паветраных змеяў, што выглядала, як незабыўнае відовішча.

Падзея праводзіцца пры падтрымцы Аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі” і ГарадскогаЦэнтра Культуры

Афіцыйная сустрэча: https://vk.com/vecer_15


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

višniovy tort і сябры ва Уроцлаве

04.06.2026 (19:00 - 23:00) Klub Szalonych (Ruska 47/48a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ