25 лістапада — прэзентацыя дзвюх новых кніг Міхася Скоблы

25.11.2016 18:00 - 18:00 Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Уваход вольны

25 лістапада а 18-й гадзіне ў будынку Літаратурнага музея Максіма Багдановіча адбудзецца творчая вечарына паэта, эсэіста і перакладчыка Міхася Скоблы. Падчас вечарыны будуць прэзентаваныя яго новыя кнігі «Камізэлька для месяца» (вершы і пераклады) і «Саркафагі страху» (эсэ).

Кніга паэзіі ўяўляе сабой творчую справаздачу, выбранае за 16 гадоў. Галоўныя героі кнігі эсэ — Ларыса Геніюш, Зоська Верас і Мікалай Улашчык.

Міхась Скобла — укладальнік дзвюх фундаментальных паэтычных анталогій: «Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя» (2003) і «Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя» (2008).

У серыі «Беларускі кнігазбор» Міхась Скобла падрыхтаваў і выдаў аднатомнікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш «Каб вы ведалі» (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса «Лён» (2006), а таксама зборнік выбраных твораў Міхася Стральцова(2015). Напісаў сем уласных кніг. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).

У прадмове да кнігі «Камізэлька для Месяца» паэт Уладзімір Някляеў зазначае: «У Міхася Скоблы няма гучных дэкларацый, заяў, ён проста жыве ў паэзіі так, як яе — і сябе ў ёй — адчувае». 

Імрэза адбудзецца ў межах кампаніі “Пяцісотгоднасць”.


Вам можа быць цікава

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Прэзентацыя рамана Вікторыі Кляўко «Вырай» у Мінску

20.11.2025 (19:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

"Петля Пристрастия" ў Варшаве

22.11.2025 (20:00 - 22:00) Teatr Palladium (Ul. Złota 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ