• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

26 лютага: прэзентацыя музычнага праекту «Песні Матчыны з Вушаччыны»

Пачатак: 26.02 (19:00)
Канец: 26.02 (19:00)
Палац культуры ветэранаў
(Мінск, вул. Янкі Купалы, 21)
Кошт: 14 і 18 рублёў
Google

26 лютага, да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (нарадзіўся 24 лютага 1935 года), у Палацы культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21) адбудзецца вялікі канцэрт і прэзентацыя CD-дыску новага супольнага праекту беларускіх музыкаў «Песні матчыны з Вушаччыны».

У беларускай музычнай прасторы ўжо склалася традыцыя стварэння супольных музычных праектаў. Усе мы ведаем цудоўныя песні з альбомаў «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар», «Народны альбом».

Новым праектам, які працягвае традыцыю сумеснай творчасці беларускіх музыкаў, стала складанка «Песні матчыны з Вушаччыны».

Гэты праект аб’яднаў музыкаў вакол асобы Рыгора Барадуліна — народнага паэта Беларусі. «Песні матчыны з Вушаччыны» — пераасэнсаванне і аднаўленне вушацкіх песень, якія Рыгору Барадуліну ў дзяцінстве спявала яго маці. Гэтыя песні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыццё.

У праекце прымаюць удзел гурты «Re1ikt», «Vuraj», «Harmonic Style Project», «Варган», Ірэна Катвіцкая, Вера Саламонік і Ілона Лесь, хор «Салютарыс», Віктар Сямашка, Міхась Скобла.

Грошы на запіс дыску і падрыхтоўку канцэртнай прэзентацыі збіраліся з дапамогай краўдфандынгавага праекта на Talaka.by. Карыстальнікі платформы актыўна падтрымалі ідэю, і праект сабраў 85% ад неабходнай сумы (2750 беларускіх рублёў).

Інтэрнэт-прэзентацыя новага супольнага музычнага праекту «Песні матчыны з Вушаччыны» адбудзецца за тыдзень да канцэрту. На мерапрыемстве 26 лютага спонсары праекту змогуць атрымаць CD-дыскі, а наведнікі — пачуць песні нажыва і набыць складанку.

Зборнік «Песні Матчыны з Вушаччыны» — выдатны праваднік па роднай для паэта Вушаччыне. Тут ёсць абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя і гуллівыя, дасціпныя і каларытныя, сціплыя і скаромныя.

Паслухайце прэм’еру першай песні праекту з назвай «Ой, лятала». Гэта народны спеў з Вушачаў, які вельмі любіў Рыгор Барадулін і яго маці Акуліна Андрэеўна. Песня ў выкананні гурта «Vuraj» і вакаліста гурта «Re1ikt» Уладзіміра Казлова загучала цяпер у фолк-рок аранжыроўцы.

26 лютага, 19.00, Палац культуры ветэранаў, (вул. Янкі Купалы, 21).

Кошт квіткоў: 14 і 18 рублёў. Кропкі продажу і касы глядзіце на ByCard.by.
Квіткі таксама можна набыць анлайн на ByCard.by.

Кантактныя тэлефоны па ўсіх пытаннях: +37529 5657218, +37529 6517898.
Сачыць за навінамі канцэрта можна праз суполкі «УКантакце» і на «Фэйсбуку»


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип