Выстава да 500-годдзя Скарынавай «Малой падарожнай кніжкі» ў Мінску

10.02.2022 - 01.04.2022 17:00 - 21:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

10 лютага ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрываецца выстава «Скрозь стагоддзі» да 500-годдзя «Малой падарожнай кніжкі» — першай кнігі, выдадзенай ва Усходняй Еўропе, у першай айчыннай друкарні.



Дата: з 10 лютага па 1 красавіка

Месца: галерэя «Атрыум», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

У экспазіцыі — работы студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, выкананыя ў тэхніцы высокага друку і камп’ютарнай графікі, напоўненыя эксперыментамі ў межах традыцыйных форм шрыфтавай графікі і эстэтыкай старажытнай першакрыніцы.

Усевалад Свентахоўскі, дэкан факультэта дызайну, аднавіў шрыфты па матывах скарынінскіх, стварыў наборы літар для высокага друку тыпаграфскімі фарбамі.

Андрэй Васiлеўскi, прарэктар акадэміі, на самаробнай паперы ўласнага гатунку распрацаваў факсiмiльныя адбiткі тытульных аркушаў выдання.

Дапаўняюць экспазіцыю выданні, прысвечаныя дзейнасці беларускага першадрукара, даследаванні «Малой падарожнай кніжкі» і факсіміле гэтага ўнікальнага зборніка для падарожнікаў.


Вам можа быць цікава

Выстава Ілоны Касабукі «Тры чвэрці» ў Віцебску

18.12.2025 17:00 - 18.01.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава Леаніда Валасюка і Леаніда Тарабукі “Кола жыцця” ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 11.01.2026 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

Прэм’ера твора Алены Атрашкевіч «Меса» ў Мінску

03.01.2026 (20:00 - 21:30) касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ