Абрад «Вешанне калодак» у Азярцы

02.03.2024 14:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту 12 рублёў
 

У суботу, 2 сакавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы спраўляюць абрад «Вешанне калодак».





Дата: 2 сакавіка

Час: з 14:00 да 15:00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 


Гэта адзін з самых цікавых масленічных звычаяў, якія існавалі ў беларускай вёсцы. 

Такому выпрабаванню падвяргаліся маладыя хлопцы, якія доўга не жаніліся. Да іх прывязвалася «калодка» — з ёй яны павінны былі хадзіць па вёсцы. У некаторых рэгіёнах «калодку» вешалі жанчынам. 

Той, хто не хацеў «цягаць калодкі», павінен быў адкупіцца грашыма або пачастункам.

 У іншых мясцовасцях хлопцы, якіх прымусілі прымерыць «калодкі», павінны былі заходзіць у тыя дамы, дзе жылі незамужнія дзяўчыны і патрабаваць пачастунак. 

Калі хлопец з «калодкай» не спыняўся каля дома такой дзяўчыны, гэта лічылася непавагай да яе. У якасці калодкі маглі выкарыстоўваць розныя прадметы — бервяно, селядзец, стужкі, паясы. 


То прыязджайце ўзяць удзел у абрадавым абыходзе двароў!


Вас чакае: 

Абрад «Вешанне калодак»; 

Майстар-клас па масленічным спевам; 

Майстар-клас па вырабу паяскоў; 

Майстар-клас па выцінанцы; 

Народныя танцы і гульні. 


Прыходзьце за 15 хвілін да пачатку абрада!



Кошт квіткоў: для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў ды школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.





Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Урок роднай мовы з Алесем Бяляцкім у Варшаве

31.05.2026 (12:30 - 14:30) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ