Ад ідэі да рэалізацыі: як зрабіць фестываль, цікавы кожнаму? Дыскутуем у Круглым

18.05.2017 11:00 - 11:00 Круглянскі раённы Дом культуры (г. Круглае, вул. Савецкая, 60) Уваход вольны

Сёння ўсё тое, што па-за Мінскай колавай, многія называюць правінцыяй. І часта сэнс гэтага слова мае адмоўнае адценне. Але ж у кожнага правінцыйнага горада і мястэчка ёсць патэнцыял, ёсць цікавае і адметнае, чаго няма ў сталіцы і дзеля чаго там варта жыць і наведваць. Дык як стварыць пазітыўны вобраз свайго роднага горада і пераўтварыць яго з правінцыі ў не менш як культурную сталіцу?

Гэтым разам кампанія “Будзьма беларусамі!” выпраўляецца на Магілёўшчыну ў горад Круглае, каб разабрацца, што цікавіць круглянцаў, чым разнастаіць культурнае жыццё раёна і зрабіць гэта якасна і цікава для кожнага.

18 мая запрашаем ініцыятыўных жыхароў і работнікаў установаў культуры прыняць удзел у адкрытай дыскусіі-майстар-класе“Ад ідэі да рэалізацыі: як зрабіць фестываль, цікавы кожнаму?”.

Не проста пагаворым, але і падзелімся практычным і паспяховым (!) досведам. Госці з розных куткоў Беларусі распавядуць, дзе ўзяць свежыя ідэі для павелічэння турыстычнага патэнцыялу, якія нюансы і асаблівасці трэба ўлічваць у арганізацыі таго ці іншага мерапрыемства, дзе знайсці сродкі і каманду, а таксама як эфектыўна вырашаць шэраг тэхнічных пытанняў.

Сустрэча адбудзецца ў Круглянскім раённым Доме культуры (вул. Савецкая, 60). Пачатак у 11:00.

Госці сустрэчы:

Юрый Стукалаў, арганізатар фестывалю “Дранік-фэст” (г. Магілёў);

Вольга Маханенка, арганізатар фестывалю “У Госці да Лепельскага цмока” (г. Лепель);

Аляксандр Жучкоў, каардынатар фестывалю “Бярозаўская Сербіянка” (Бярозаўскі р-н).

Вядучы Уладзімір Булаўскі, арганізатар музычных і літаратурных сустрэч у Віцебску.

Уваход вольны!

Даведкі: (029) 319-93-09, www.budzma.by.


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

NAVIBAND у Сопаце

07.04.2026 (21:00 - 23:00) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ