Адборачны канцэрт фестываля «Бардаўская восень 2014»

14.09.2014 18:00 - 22:00 бар "ДК" (вул. Талбухіна, 4) Бясплатнае

14 верасня ў мінскім бары «ДК» свае моцы ў адборы на конкурсную праграму фэсту паспрабуюць маладыя выканаўцы, якія прадставяць па аднаму твору на суд журы і публікі. У гэты ж вечар журы фестывалю вызначыць пераможцаў адбору, якія пазмагаюцца за лаўрэацтва «Бардаўскай восені 2014» у Бельску Падляшскім у Польшчы. Менскі адборачны канцэрт «Бардаўскай восені» традыцыйна не абыйдзецца без спецыяльных гасцей, якімі стануць пераможцы мінулага конкурсу «Бардаўскай восені», гурт «Нельга забыць».

Заяўкі на ўдзел у адборы на конкурс «Бардаўскай восені 2014» прымаюцца да 12-га верасня ўключна. Для ўдзелу дастаткова даслаць арганізатарам свой дэма-запіс, фота і кантактную інфармацыю на адрас vosien2014@gmail.com.

Арганізатары таксама абяцаюць для наведвальнікаў канцэрту адмысловы сюрпрыз, які пакуль трымаецца ў сакрэце. Адбудзецца мерапрыемства 14 верасня а 18:00 у бары «ДК» па адрасе вул. Талбухіна 4, 3-ці паверх. Уваход на канцэрт вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Фестываль «Іграю, як знаю, скачу, як хачу» ў Жодзішках

28.06.2026 (11:00 - 16:00) (Жодзішкі, Смаргонскі раён)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

04.07.2026 (16:00 - 18:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

MALDZIS-фэст у Варшаве

13.07.2026 (17:00 - 19:00) Музей сучаснага мастацтва (Marszałkowska 103)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ