Адкрыцце выставы беларускага дэвіянтнага сучаснага мастацтва “БДСМ-ІІ”

27.01.2018 19:00 - 19:00 Прастора КХ (вул. Халтурына, 2/1) Бясплатнае

27 студзеня а 19.00 ў Галерэі Прасторы КХ адкрыецца другая выстава Беларускага Дэвіянтнага Сучаснага Мастацтва.
Першая выстава цыклу, падчас якой берасцейцы мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасьцю трох мастакоў – падапечных менскага псіханеўралагічнага дома-інтерната – Генадзя Грышэля, Канстанціна Ладошкіна і Міхася Буліча – праходзіла ў Прасторы КХ ў красавіку 2016 года. У 2017 Прастора КХ прадстаўляла творы Канстанціна Ладошкіна і Міхася Буліча ў межах вялікага арт-праекту “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” у Менску.

На другой выставе цыкла ў Берасці будуць прадстаўлены свежыя працы Ладошкіна і Буліча ў вялікім фармаце.
Прэзентаваць выставу на адкрыцці будзе Дар’я Яскевіч – псіхолаг псіханеўралагічнага дома-інтэрната, арт-тэрапеўт, арганізатар мастацкай майстэрні “Дом”, куратар выставаў беларускага дэвіянтнага мастацтва і праекта “Аrt “Ну-во!”, адзін з куратараў фэстывалю інтэграваных тэатраў “OneDay”, арганізатар рэабілітацыйных арт-тэрапеўтычных пленэраў і лагераў для людзей з асаблівасцямі і без.


Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Калажная майстэрня «Арт-прысутнасць» у Вільні

16.05.2026 (14:00 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Шпацыр «БХД у Вільні» з Паўлам Севярынцам у Вільні

16.05.2026 (16:00 - 18:00) Вострая Брама (Aušros Vartų g. 14)

Паша Крывец у Берліне

20.05.2026 (20:00 - 22:00) Kara Kas Bar (Kurfürstenstraße 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ