Адкрыццё арт-праекта “Апакаліпсіс?”

07.12.2012 17:00 - 19:00 Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” Бясплатнае

7 снежня 2012 у 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё арт-праекта “Апакаліпсіс?”. У межах праекта будуць прадстаўлены работы сучасных беларускіх мастакоў, якія ўвасобілі тэму канца свету ў жывапісе, графіцы, скульптуры, фота, арт-аб’ектах.

Усе прадстаўленыя творы вызначаюцца яркай творчай індывідуальнасцю, а тэхнічнае выкананне работ ураджвае сваёй разнастайнасцю. Але якімі б не былі цікавымі тэхнічныя прыёмы,
не яны, не рамесны бок робіць творы ўдзельнікаў арт-праекта “Апакаліпсіс?” яркай з’явай у беларускім выяўленчым мастацтве.

У  творах – у філасофскім асэнсаванні ідэй, вобразаў, сюжэтаў Адкравення, алегорый і сімволікі Апакаліпсіса – ёсць думка, душа, шырокая эмацыянальная палітра, а галоўнае – любоў, тое, без чаго  не нараджаецца таямніца Мастацтва. Адсюль і агульны характар  арт-праекта – напружанасць, супярэчлівасць, шматграннасць  і сінтэтычнасць эсхаталагічных уяўленняў.

Зварот сучасных беларускіх мастакоў да эсхаталагічных вобразаў невыпадковы. Гэту складаную, шматгранную, шматузроўневую тэму яны вырашаюць па-рознаму. У арт-праекце прадстаўлены работы  як маладых, так і сталых аўтараў. Арганізатарам хацелася, каб кожны  з удзельнікаў праявіў сябе не толькі як мастак, але і як мысліцель, які шукае для сябе адказ на пытанне, што ёсць Апакаліпсіс? Вечная тэма, алегорыя, канец часоў? Як мастакі ўяўляюць сабе 21 снежня 2012 года, ці звязваюць гэту, магчыма, умоўную каляндарную дату  з Адкравеннем і ці маюць сваё Адкрыццё? Чым яны могуць падзяліцца  з гледачом, якую Таямніцу прыадкрыць яму?

Выстава будзе працаваць з 7 па 22 снежня 2012 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 – 26 – 12.

Мы працуем: 11.00 – 19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак.
Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

22.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ