Адкрыццё арт-праекта “Іншыя паралелі”

22.10.2015 17:00 - 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) Бясплатнае

22 кастрычніка 2015 года а 17-ай гадзіне ў  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё арт-праекта “Іншыя паралелі”, на якім будуць прадстаўлены жывапісныя творы членаў манументальна-декаратыўнай секцыі Беларускага саюза мастакоў.

Так ці інакш, але кожны мастак непаўторны. У працэсе пошуку ўласнай індывідуальнасці і раскрыцця дадзенага яму ад прыроды таленту, кожны праходзіць свой шлях. Сцежка, па якой рухаецца творчая асоба, уяўляе сабой цэлы сусвет, які існуе і развіваецца па сваіх законах. Таму, колькі ў свеце мастакоў, столькі і сусветаў; колькі сусветаў, столькі і паралельных прамых. Вядома, што паралельныя ніколі не перасякаюцца. Аднак, у неспасціжным да канца іншым свеце мастацтва гэта не так. Яны … перасякаюцца!

З аднаго боку, кожны з удзельнікаў арт-праекта валодае ярка выяўленай творчай індывідуальнасцю, якая праяўляецца ў дачыненні мастака да рэальнасці і яе праламленні ва ўласным мастацтве, выбары пластычнай мовы, колеравага вырашэння, ступені рэфлексійнасці аўтара і г.д. Пры гэтым, часта для прадстаўнікоў сярэдняга пакалення мастакоў, прадстаўленых у экспазіцыі, важна стылістычная цэласнасць твора, падпарадкаванне выразных сродкаў асноўнай ідэі, даступнасць у прачытанні галоўнага вобразу. Для моладзі ж найбольш характэрна імкненне да метафарычнасці мовы, насычэння твораў сімвалічнымі пластамі, гульні з сэнсамі.

І ўсё ж, гэтыя выдатныя «сусветы», іншыя паралелі маюць кропкі судакранання. У экспазіцыйнай прасторы суседнічаюць творы выкладчыкаў і іх вучняў, якія таксама сталі  ўжо прафесійнымі мастакамі. Іх аб’ядноўвае высокая прафесійная падрыхтоўка, якая грунтуецца на традыцыях беларускай школы жывапісу, а таксама імкненне асэнсаваць спадчыну нацыянальнай гісторыі мастацтваў і бліскучая здольнасць да адаптацыі ўплыву іншых культур і іх артэфактаў ва ўласнай творчасці.

Выстава будзе працаваць з 22 кастрычніка па 1 лістапада 2015 года.

Мы працуем: 11.00 – 20.00 штодзень, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49 – Палац мастацтва

              (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Натхненне маляваных дываноў» у Заслаўі

02.05.2025 11:00 - 01.06.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава Іллі Гічана «53/27» у Мінску

03.05.2025 18:00 - 02.06.2025 19:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі» ў Мінску

14.05.2025 (18:00 - 19:00) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Беларускі пікнік у Вашынгтоне

17.05.2025 (13:00 - 18:00) Turner Farm (925 Springvale Rd)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ