Адкрыццё экспазіцыі “Легенды солнечного камня”

05.03.2019 16:00 - 16:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

5 сакавіка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Легенды солнечного камня” з фондаў Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея (Расійская Федэрацыя).

Калініградская вобласць шырока вядома як адно з найвялікшых радовішчаў бурштыну. Менавіта тут знаходзіцца каля 90 % сусветных бурштынавых запасаў. Бурштын – прыродны камень, які выкарыстоўваецца не толькі ў прамысловых мэтах (пры дрэваапрацоўцы, вырабе медыцынскага посуду, у жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, як харчовая дабаўка), але і ў ювелірным мастацтве. З даўніх часоў з бурштыну робяць вытанчаныя побытавыя рэчы і ўпрыгожванні: гадзіннікі, партсігары, попельніцы, скарбонкі, каралі і кулоны, бранзалеты і пярсцёнкі.

Разнастайныя вырабы з бурштыну прадстаўлены ў Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеі, дзе захоўваецца каля 140 тысяч прадметаў з прыродазнаўчых, археалагічных, гістарычных і мастацкіх калекцый. Экспазіцыя музея багата звесткамі пра прыродныя багацці края, станаўленне маладой Калінінградскай вобласці і гісторыю ваенных падзей падчас Вялікай Айчыннай вайны. Музей, адкрыты ў 1946 годзе, з’яўляецца равеснікам Калінінградскай вобласці і знаходзіцца ў адноўленым помніку архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя – будынку Штадтхалле.

Музей народнага паэта Беларусі не першы год супрацоўнічае з Калінінградскім гісторыка-мастацкім музеем, адбываецца рэгулярны абмен выстаўкамі, праводзяцца сумесныя мерапрыемствы і праекты. Выстаўка “Легенды солнечного камня” насычана інфарматыўнымі матэрыяламі з гісторыі апрацоўкі прыроднага бурштыну і яркімі ўзорамі выкарыстання сонечнага каменя ў самых розных сферах жыццядзейнасці – арыгінальнымі экспанатамі з фондаў Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць пабачыць як фабрычныя, так і аўтарскія вырабы: ювелірныя ўпрыгожванні (бранзалеты, пярсцёнкі, брошкі, кулоны, каралі, калье, завушніцы), прадметы побыту (нажы для паперы, скрынкі, скарбонкі, гузікі, мундштукі, табакеркі), дэкаратыўныя фігуркі і сувеніры, а таксама прыклады прыроднага бурштыну.

Акрамя таго, наведвальнікі змогуць не толькі палюбавацца на прыгажосць бурштынавых рэчаў, але і набыць упрыгожванні для сябе і блізкіх: на часовай экспазіцыі будзе дзейнічаць выстаўка-продаж літоўскіх вырабаў з бурштыну.

Тэрмін дзеяння часовай экспазіцыі: 05.03.2019 – 05.06.2019.

Шчыра запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

E-mail: myzeykolas@yandex.ru.

Мы ў сацсетках: ВК: vk.com/yakubkolasby. Instagram: @kolasmuseum.


Вам можа быць цікава

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ