Адкрыццё фестывалю “Шэнгенка” + літаратурная вечарына “Мультыкультурная віза”

12.03.2013 19:00 - 22:00 ------------ Бясплатнае

Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці, адбудзецца літаратурная вечарына “Мультыкультурная віза”, прысвечаная феномену сучаснай сярэднееўрапейскай літаратуры, у якой аўтары змаглі выйсці за вузкія межы нацыянальнага і ўзняліся да глабальнага сусветнага мыслення.

Szengenka1Кнігі, якія будуць прэзентавацца на сустрэчы:

Петэр Надаш. Канец аднаго сямейнага рамана (раман);

Рудольф Слобада. Розум (раман);

Тадэвуш Ружэвіч. Без (выбраная паэзія);

Анджэй Стасюк. На шляху ў Бабадаг (падарожная эсэістыка);

Дамінік Татарка. Культура як стасункі (выбраныя эсэ).

У прэзентацыі бяруць удзел перакладчыкі Алесь Карцель, Святлана Богуш, Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, а таксама славацкі паэт і выдавец Петэр Мілчак. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Галерэя “Ў”. Пачатак а 19-й.


Вам можа быць цікава

Спас у Суле

(вул. Цэнтральная, 14В/3)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ