• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё праекта Алеся Квяткоўскага “Песні дрыгвы”

Пачатак: 07.06 (17:00)
Канец: 07.06 (17:00)
Палац мастацтва
(Мінск, вул. Казлова, 3)
Google

7 чэрвеня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)  адбудзецца адкрыццё праекта Алеся Квяткоўскага “Песні дрыгвы”. Мерапрыемства прымеркавана да 65-годдзя мастака.

Праект “Песні дрыгвы” нарадзіўся ў 2012 годзе,  хаця і раней у сваіх праектах “Намаляванае слова” і “Мядовы Спас” мастак актыўна звяртаўся да беларускай міфалогіі. “Песні дрыгвы” з’явіліся праз вандроўкі па Палессі, праз верш Віктара Шніпа “Балота”, а таксама дзякуючы супрацоўніцтву з грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Алесь Квяткоўскі ўбачыў міфалагічных істотаў не жахлівымі стварэннямі, а паэтычным увасабленнем зямной прыгажосці. Абстрактнае і рэалістычнае, ноткі імпрэсіанізму, спалучэнне жаночых абрысаў і прыроднай стыхіі ўласцівы прадстаўленым работам.

“…І кожны кулік хваліць сваё балота, і кожная жаба хваліць сваё балота” –  Віктар Шніп. І ён жа далей :”…”балота” Алеся Квяткоўскага жывое, у вобразе Жанчыны. Яно спакушае пайсці ў “балота” творчасці і не вярнуцца”.

У слова балота ёсць каларытныя сінонімы: дрыгва, багна, твань, морач, дрыдзя, багрына, гало, выр, і яшчэ, і яшчэ. Паэзія!

Праект Алеся Квяткоўскага “Песні дрыгвы” дэманстраваўся ў Гомелі, (галерэя Г.Х. Вашчанкі), Гародні (галерэя “Крыга”), у мастацкай галерэі Магілёва, у Ваўкавыску, Слуцку, Старых дарогах. А зараз вяртаецца ў Мінск.

Алесь Квяткоўскі нарадзіўся 13.06.1952 г. у Валожыне. Пасля вучобы ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву паспяхова скончыў у 1975 годзе манументальнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Акрамя творчай працы ў манументальным і станковым жывапісе, амаль 40 гадоў займаецца педагагічнай дзейнасцю, з якіх больш за 10 гадоў працуе на архітэктурным факультэце БНТУ.

З’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў з 1990 года. Удзельнік больш за ста выстаў, з якіх каля пяцідзесяці персанальныя. Творы знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Германіі, Ірландыі, ЗША, Індыі.

Тэрмін правядзенне выставы: з 7 па 18 чэрвеня 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by

 

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM