• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выстава беларускай мастачкі з Латвіі Ганны Пейпіні

Пачатак: 19.02 (18:00)
Канец: 19.02 (20:00)
Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
(Мінск, вул. Някраса, 3)
Google

19 лютага 2016 года ў 18.00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някраса, 3 Мінск) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы-рэтраспектывы Ганны Пейпіні “АКАЛІЧНАСЦІ”.

Ганна Пейпіні на адкрыцці персанальнай выставы ў Віцебску

“У творчасці мастачкі Ганны Пейпіні зліліся ўражанні, назапашаныя ў Беларусі, і атрыманая там мастацкая адукацыя, з імпульсамі, знойдзенымі ў культуры і прыродзе Латвіі; яны трансфармуюцца ў павышаную выразнасць формаў, фарбаў і рытмаў. У самых свежых працах аўтар мэтанакіравана набліжаецца да аб’яднання пэўных знакаў і рытмічнага почырку ў адзіную кампазіцыю. У рамках матываў і стылістыкі, выбраных самой мастачкай, карціны па сваёй задуме і выразнасці фарбаў пераканаўча пацвярджаюць індывідуальнасць Ганны Пейпіні і яе менталітэт, шматбакова ўзбагачаны творчасцю…»
Прафесар Яніс Андрыс Осіс,
рэктар Акадэміі мастацтваў Латвіі

Мастачка радасці

У 2004 годзе рыжанка Ганна Пейпіня прымала ўдзел у калектыўнай выставе латвійскіх мастакоў у музеі Марка Шагала ў Віцебску. Праз больш за дзесяцігоддзе Ганна вяртаецца на сваю радзіму, Беларусь, з персанальнай выставай-рэтраспектывай “Акалічнасці”.

Калі глядзіш на творы Ганны Пейпіні, то ўзнікаюць адразу дзве асацыяцыі. З аднаго боку, радаснае адчуванне, якое захавалася з дзяцінства, а з другога – Ганна – чалавек, які думае пра нешта вельмі глыбіннае, сур’ёзнае. Гэтую асаблівасць творчай манеры самабытнай мастачкі адной з першых заўважыла вядомы латвійскі мастацтвазнаўца Святлана Хаенко. І паспрабавала прыадчыніць таямніцу творчасці Ганны: “Калі мы глядзім на яе краявіды і асабліва на нацюрморты, то можам проста пабачыць у іх тое, што мы называем дрэвам жыцця. Вытканыя з народных арнаментаў элементы паказваюць карані хрысціянскага, еўрапейскага мастацтва. І Пейпіня іх адкрыта адлюстроўвае. Прычым не таму, што адмыслова хоча зрабіць гэта, а таму, што гэта ўнутры.”
Ганна нарадзілася ў пасляваенны час у беларускай глыбінцы, у невялікай вёсцы. І заўсёды ведала, што будзе мастаком. У Бабруйскую мастацкую вучэльню вырашыла паступіць сама, без падказкі. Паспяхова прайшла конкурс і ў 1973 годзе атрымала дыплом адной з самых вядомых мастацкіх вучэльняў Беларусі.

12744384_534514270051519_6100202266209208773_n

З 1977 года Ганна жыве ў Латвіі. У Краславе працавала мастаком-афарміцелем, а яшчэ вяла заняткі ў мясцовым Доме піянераў. З 1994 года года яна пачынае актыўна ўдзельнічаць у творчым жыцці.

Ганна – мастак разнапланавы. Але эмацыянальнасць, буйства ліній і колеру праяўляюцца ва ўсёй яе творчасці. У сучасным абстрактным жывапісу кожная лінія – значная. Кожны штрых, кожная пляма выклікаюць у нас пэўныя эмоцыі. І ў гэтым чарговы раз пераконваюць працы Ганны.

… Калі ўпершыню бачыш крыштальныя нацюрморты, краявіды Ганны Пейпіні, у душы нібы разліваецца пяшчота да ўсяго, што расце на зямлі, што ты яшчэ не змог палюбіць да гэтага часу, але ўжо любіш цяпер, у гэтую хвіліну. Гледзячы на яе працы, нельга не ўсміхнуцца. У іх уяўнай прастаце сабрана сутнасць светабудовы.
Таццяна Касуха

Выстаўка будзе доўжыцца па 5 сакавіка 2016 года.

Выставачны аддзел
(017) 280-56-08


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип