Адкрыццё выставы «Аб зямлі і небе» Анатоля Кузняцова

26.04.2017 17:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

26 красавіка 2017 года ў 17.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы «Аб зямлі і небе», прысвечанай 70-годдзю вядомага беларускага мастака, таленавітага педагога, уладальніка медаля Францыска Скарыны, лаўрэата спецыяльны прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатоля Васільевіча Кузняцова.

У межах урачыстага адкрыцця адбудзецца прэзентацыя альбома жывапісу А.В. Кузняцова «Аб зямлі і небе», падрыхтаванага да 70-годдзя з дня нараджэння мастака і 40-годдзя яго творчай дзейнасці.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за шэсцьдзясят жывапісных работ майстра, створаных ім на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў (1996–2016).

Магчымасць стварэння аналогіі невымоўнага і неспасціжнага з’яўляецца цэнтрам яго даследавання. Пошук усёабдымнага вобраза, візуальнага адбітка навакольнай рэальнасці прывёў мастака да адмаўлення ад рэалістычнага пераасэнсавання. Працы Анатоля Кузняцова сцвярджаюць невытлумачальнасць і неартыкуляванасць як асноўны прынцып жывапісу. Толькі крэатару адкрываецца ўтоеная гармонія ўсіх рэчаў, толькі ён здольны распазнаць, улавіць і даць магчымасць наблізіцца да нерэальнай матэрыі ўсяго існага – так мы можам, калі не ўбачыць, то адчуць, пазнаць яе прысутнасць.

 АНАТОЛЬ ВАСІЛЬЕВІЧ КУЗНЯЦОЎ нарадзіўся 29.04.1947 г. у Усць-Камчацку Хабараўскага края (Расія).

Школьныя гады правёў у пасёлку Свень Бранскай вобласці. Наведваў народную студыю ў бранскім Палацы культуры чыгуначнікаў. Педагог – Віктар Вараб’ёў.

1967–1969 гг. – служба ў арміі (Капусцінін Яр Астраханскай вобласці).

1970–1976 гг. – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленне станковага жывапісу. Вучыўся ў Барыса Аракчэева, Анатоля Бараноўскага, Ігара Грыгаровіча, Мая Данцыга, Барыса Казакова, Пятра Крохалева, Хаіма Ліўшыца, Вячаслава Цюрына.

1970–1974 гг. – выкладанне на архітэктурным факультэце Беларускага

політэхнічнага інстытута (цяпер – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).

З 1983 г. – член Беларускага саюза мастакоў.

1979–1989 гг. – член творчай групы «БУКУБ»

З 1988 па 2002 г. – член творчага аб’яднання «НЯМІГА-17».

1989 г. – лаўрэат Усесаюзнай выставы-конкурсу жывапісу. ЦДМ (г. Масква, Расія).

1997 г. – медаль Беларускага саюза мастакоў за заслугі ў выяўленчым мастацтве.

З 2000 г. – член Міжнароднага саюза мастакоў «СОНЕЧНЫ КВАДРАТ» (Масква, Расія).

З 2003 г. – член новага Еўрапейскага культурнага парламента (Другая сесія. Грац, Аўстрыя).

2013 г. – медаль Францыска Скарыны за ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.

2015 г. – спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за шматгадовую творчую дзейнасць і стварэнне высокамастацкіх жывапісных твораў.

Работа выставы працягнецца да 21 мая 2017 года.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

NAVIBAND ва Уроцлаве

21.07.2026 (19:00 - 21:00) (паведамяць асабіста за дзень да канцэрта)

Сямейны фестываль «Беларускае лета ў стылі скансэн» у Азярцы

25.07.2026 (13:00 - 23:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ